Рувім Фраерман

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Рувім Ісаевіч Фраерман (10 /22/ верасьня 1891, Магілёў, Магілёўская губэрня, Расейская імпэрыя — 28 сакавіка 1972, Масква, РСФСР, СССР) — пісьменьнік.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў габрэйскай сям’і. Закончыў Магілёўскае рэальнае вучылішча. Першыя вершы надрукаваў у вучылішчным часопісе “Труд ученика”. У 1916 г. паступіў у Харкаўскі тэхналягічны інстытут і ў 1918 г., пасьля 3-га курса, накіраваўся на вытворчую практыку на Далёкі Ўсход. Там рэдагаваў газэту мясцовага ваенна-рэвалюцыйнага штаба “Красный клич”. У траўні 1920 года быў прызначаны камісарам партызанскага атрада, які з ўрочышча Кербі Ахоцкім ваенрэўкамам быў накіраваны ў Якуцк. З канца 1920 па люты 1921 г. працуе ў Якуцку намесьнікам рэдактара газэты “Ленский коммунар”. Жыў і працаваў ў двухпавярховым будынку, на месцы якога цяпер пабудаваная крама “Рэнесанс”. У 1921 г. працуе ў Нова-Мікалаеўску (цяпер Новасыбірск) у газэце “Советская Сибирь” ў Емяльяна Яраслаўскага (Губельмана), які ў свой час адбываў ссылку ў Якуцку. На старонках газэты асьвятляў працэс на баронам Унгернам, якога захапілі ў Манголіі. У 1922 г. працуе журналістам ў Маскве, у 1923 годзе карэспандэнтам РАСТА ў Тыфлісе і Батумі, у 1923 г. ізноў у Маскве. У 1926 годзе працуе ў газэце “Беднота”. У 1934 г. ў складзе пісьменьніцкай брыгады наведвае Далёкі Ўсход (Хабараўск). 6 ліпеня 1941 г. ўступіў у шэрагі народнага апалчэньня. Удзельнічаў у баях, працаваў у армейскай газэце. Найболей вядомы твор – “Дзікі сабака Дынга або Аповесьць пра першае каханьне” (1939). Па аповесьці пастаўлены мастацкі фільм (1962, рэжысёр Ю. Карасік), які атрымаў прыз на Міжнародным кінафэстывалі ў Сан-Себасьцьяне (1962), і радыёспэктакль (1971). А таксама выйшла: Первая любовь [Ноты] : Лирич. балет в 3-х д., 6-ти карт. / Либретто Светланы и Константина Саква по мотивам книги Р. Фраермана «Дикая собака Динго или Повесть о первой любви». Москва. Сов. композитор, 1972. 147 с.

Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 22 на 36. Письма об МТС. Ленинград - Москва. 1931. 80 с.
  • Сквозь белый ветер. [1918 г. в Николаевске на Амуре. Рассказ] Москва. 1931. 15 с.
  • Васька гиляк: [Повесть]. - Ленинград - Москва. 1932. 126 с.
  • Нікічэн. Пер. з рус. мовы Р. Кутылоўскага. Менск. 1935.
  • Никичен. [Васька-гиляк] Ленинград - Москва. 1936. 268 с.
  • Шпион. Повесть. Ленинград- Москва. 1937. 94 с.
  • Повести о Дальнем Востоке. Москва. 1938. 320 с.
  • Рассказы. [Соболя; Поход]. Москва. 1939. 48 с.
  • Рассказы. Москва. 1941. 40 с.
  • Подвиг в майскую ночь: [Рассказ о Герое Советского Союза ст. сержанте сапере Сергее Шершавине.] Ленинград - Москва. 1944. 23 с.
  • Дальнее плавание. Повесть. Ленинград - Москва. 1946. 254 с.
  • Подвиг в майскую ночь. Ленинград - Москва. 1946. 31 с.
  • Подвіг у майскую ноч. Мінск. 1946.
  • Да новага жыцьця. // Клятва юных. Апавяданні. Пер. І. Ф. Сакалоўскі. Мінск. 1947. С. 1947. С. 55-74.
  • Повести и рассказы. Москва. 1948. 464 с.
  • Плавания В. М. Головнина. Москва. 1948. 120 с.
  • Повести и рассказы. Избранное. Ленинград - Москва. 1949. 416 с.
  • Жизнь и необыкновенные приключения капитана-лейтенанта Головнина, путешественника и мореходца. Москва. 1950. 590 с.
  • Жизнь и необыкновенные приключения капитана-лейтенанта Головнина, путешественника и мореходца. Москва. 1951. 500 с.
  • Жизнь и необыкновенные приключения капитан-лейтенанта Головнина, путешественника и мореходца. Москва. 1953. 480 с.
  • Непоседа. Рассказы. Москва. 1956. 48 с.
  • Дикая собака динго или Повесть о первой любви. Москва. 1956. 191 с.
  • Жизнь и необыкновенные приключения капитан-лейтенанта Головнина, путешественника и морехода. - Москва. 1957. 544 с.
  • Васька-гиляк. Никичен. Повести. Москва. 1959. 221 с.
  • Дикая собака динго, или Повесть о первой любви. Москва. 1962. 126 с.
  • Золотой Василек. Роман. Москва.1963. 288 с.
  • Непоседа. Рассказы. Москва. 1963. 64 с.
  • Дикая собака динго, или Повесть о первой любви. Москва. 1963. 126 с.
  • Готовы ли вы к жизни? Москва. 1965. 64 с.
  • Дикая собака Динго, или Повесть о первой любви. Золотой Василек. Повести. Москва. 1966. 398 с.
  • Повести. Москва. 1967. 335 с.
  • Дикая собака динго, или Повесть о первой любви. Москва. 1972. 126 с.
  • Дикая собака Динго, или Повесть о первой любви. Васька-гиляк. Никичен. Избранные повести. Москва. 1973. 350 с.
  • Непоседа. Рассказы. Москва. 1974. 54 с.
  • Дзікі сабака дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне. /Пер.з рус. В. Вярбы/. Минск. 1975. 144 с.
  • Повести и рассказы. Москва. 1976. 399 с. 1976
  • Дикая собака Динго, или Повесть о первой любви. Москва. 1980. 151 с.
  • Дикая собака Динго, или Повесть о первой любви. Москва. 1984. 142 с.
  • Дикая собака Динго, или Повесть о первой любви. Минск. 1986. 125 с.
  • Дикая собака Динго, или Повесть о первой любви. Москва. 2004. 173 с.
  • Девочка с камнем. Москва – Тверь. 2006. 157 с.
  • Дикая собака Динго, или Повесть о первой любви. Москва. 2008. 187 с.
  • Дикая собака Динго, или Повесть о первой любви. Москва. 2009. 187 с.
  • Дикая собака Динго, или Повесть о первой любви. Москва. 2010. 187 с.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Карлюкевіч А. Знічкі радзімы. // Голас Радзімы. Мінск. 20 лістапада 2008.
  • Акимова М. “Я сделал доклад председателю Ревкома”. Неизвестные архивные материалы о дружбе М. К. Аммосова и молодого писателя Р. И. Фраермана. // Илин. № 2-3. Якутск. 2009.