Перайсьці да зьместу

Аляксандар Шагойка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Шагойка
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 27 ліпеня 1980(1980-07-27)[1][2] (46 гадоў)
Рост 180 см
Вага 75 кг[3]
Пазыцыя абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1999—2002 Белшына 88 (4)
2003—2007 Гомель 130 (2)
2008—2009 Крыўбас 29 (0)
2009—2010 Гомель 11 (0)
2010 Белшына 6 (0)
2011—2015 Белшына 143 (2)
2016—2019 Іслач 98 (6)
Зборныя
1999—2001 Беларусь (да 21) 13 (0)
2006 Беларусь 2 (0)
Трэнэрскія клюбы
2025 МЛ Віцебск
2026—4 Дынама Менск

Аляксандар Шагойка (нар. 27 ліпеня 1980 году, Менск, БССР) — колішні беларускі футбаліст, абаронца. Сёньня працуе галоўным трэнэрам менскага «Дынама». У 2006 годзе правёў два матчы за нацыянальную зборную Беларусі. Шагойка зьяўляецца двухразовым чэмпіёнам Беларусі, атрымаўшы гэтае званьне разам зь «Белшынай» і «Гомлем». Уваходзіць у Клюб Сяргея Алейнікава для беларускіх футбалістаў, якія згулялі 500 і болей афіцыйных матчаў[4].

Аляксандар зьяўляецца выхаванцам дзіцяча-юнацкай школы СДЮШАР-5 гораду Менску. Выступаў непрацяглы час за менскі «Рэал». У 1999 годзе перайшоў у бабруйскую «Белшыну», якая на той момант уваходзіла ў лік моцных клюбаў краіны. Разам з бабруйскім калектывам у 2001 годзе стаў чэмпіёнам Беларусі, таксама разам з камандай браў удзел у розыгрышу эўракубкаў. З 2003 году зьяўляўся гульцом футбольнага клюбу «Гомель», зь якім адразу стаў чэмпіёнам краіны. У лютым 2008 году перайшоў ва ўкраінскі «Крыўбас»[5], у складзе якога дэбютаваў 2 сакавіка 2008 году ў матчы супраць сімфэропальскай «Таўрыі» (1:1). З жніўня 2009 году зноўку вярнуўся ў «Гомель», падпісаўшы кантракт па схеме 1,5 + 0,5. Улетку 2010 году быў адданы ў арэнду свайму былому клюбу «Белшыне», у якім правёў шэсьць сустрэчаў і двойчы быў наказаны жоўтымі карткамі. Пасьля заканчэньня сэзону вярнуўся ў «Гомель», аднак ня здолеў дамовіцца з клюбам аб умовах новага кантракту, з-за чаго атрымаў статус вольнага агента[6]. Сэзон 2011 году пачаў у складзе бабруйскай каманды[7], акрамя таго гулец стаў капітанам каманды ў новым сэзоне.

У лютым 2016 году перайшоў у клюб «Іслач»[8]. У складзе прысталічнай каманды быў асноўным апорным паўабаронцам, паводле вынікаў сэзону быў прызнаны найлепшым гульцом каманды[9]. У студзені 2017 году цікавасьць да Шагойкі выказваў «Слуцак», аднак абаронца падоўжыў кантракт зь «Іслаччу»[10]. У сэзоне 2017 году заставаўся гульцом першай каманды, спачатку ў якасьці апорнага паўабаронцы, а пазьней пачаў гуляць у абароне. У студзені 2018 году падоўжыў пагадненьне з клюбам яшчэ на год[11]. Сэзон 2019 году пачынаў у стартавым складзе, але з жніўня часьцей пачаў заставацца на лаўцы запасных. У сьнежні 2019 году па заканчэньні кантракта пакінуў «Іслач»[12].

У 2006 годзе зьяўляючыся гульцом футбольнага клюбу «Гомель» правёў два матчы ў складзе нацыянальнай зборную Беларусі.

У якасьці трэнэра

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У лютым 2020 году завяршыў кар’еру і стаў трэнэрам у юнацкай (U-14) зборнай Беларусі[13]. Пазьней ачольваў таксама каманду 2005 году нарадэжньня ў Акадэміі АБФФ. У ліпені 2022 году ўвайшоў у трэнэрскі штаб асноўнай каманды «Іслачы»[14], дзе працаваў да сьнежня 2022 году[15].

У студзені 2023 году стаў трэнэрам у койданаўскім «Арсэнале». У ліпені 2023 году разам з усім трэнэрскім штабам пакінуў клюб[16]. У кастрычніку 2023 году пачаў працаваць у «Энэргетыку-БДУ»[17]. У студзені 2024 году разглядаўся як кандыдат на пасаду галоўнага трэнэра «Смаргоні»[18], аднак не дамовіўся з клюбам[19] і вярнуўся ў «Энэргетык-БДУ».

Перад пачаткам дэбютнага для віцебскага МЛ сэзону ў Найвышэйшай лізе Шагойка быў прызначаны галоўным трэнэрам каманды. Паводле вынікаў траўня 2025 году быў прызнаны Беларускай фэдэрацыяй футболу найлепшым трэнэрам месяца. На гэтым адрэзку сэзону ягоная каманда перамагла «Нёман» (1:0), «Славію» (2:0), БАТЭ (2:1) і «Менск» (2:1), замацаваўшыся на першым радку табліцы Найвышэйшай лігі. Пасьля трох паразаў запар у восеньскай частцы чэмпіянату Беларусі, быў адпраўлены ў адстаўку з сваёй пасады, але паводле некаторых зьвестках быў адхілены ад працы з камандай[20][21]. Віцебскі клюб у выніку стаў чэмпіёнам, але Шагойка нават не атрымаў залаты мэдаль, не зважаючы на тое, што ачольваў клюб большую частку сэзону[22]. На пачатку 2026 году быў зацьверджаны на пасадзе галоўнага трэнэра сталічнага «Дынама»[23].

У лістападзе 2023 году атрымаў трэнэрскую ліцэнзію катэгорыі A[24].

КлюбСэзонЧэмпіянат
ДывізіёнМатчыГалы
Белшына2015Найвышэйшая ліга261
Іслач2016Найвышэйшая ліга256
2017Найвышэйшая ліга270
2018Найвышэйшая ліга270
  1. Aleksandr Shagojko // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. Alyaksandr Shahoyka // FBref (анг.)
  3. https://teams.by/alexandr-shagoyko/player-355/
  4. Клуб Сергея Алейникова. Александр Первый (рас.)
  5. Шагойко подписал контракт с «Кривбассом». football.by
  6. «Гомель» предоставил Шагойко статус свободного агента. goals.by
  7. «Белшина» подписала контракт с Шагойко(недаступная спасылка). goals.by
  8. Александр Шагойко стал игроком «Ислочи» (рас.)
  9. "Ислочь" назвала Шагойко лучшим игроком сезона (рас.)
  10. Александр Шагойко продлил контракт с "Ислочью" (рас.)
  11. Шагойко продлил контракт с "Ислочью" (рас.)
  12. Шагойко покинул "Ислочь" (рас.)
  13. Шагойко завершил карьеру (рас.)
  14. Александр Шагойко стал ассистентом Артема Радькова в "Ислочи" (рас.)
  15. Горбунов, Павлюкович и Шагойко больше не будут работать в тренерском штабе "Ислочи" (рас.)
  16. Сергей Павлюкович и его помощники покидают "Арсенал". Команда лидирует в первой лиге (рас.)
  17. "Исчезновения" БАТЭ, болезни "Белшины", травмы "Энергетика" (рас.)
  18. "Сморгонь" провела тренировку под руководством Александра Шагойко (рас.)
  19. Александр Шагойко покинул "Сморгонь", ожидалось, что он возглавит клуб (рас.)
  20. Frolov, Alex (29.09.2025) Виктор Петрашко официально назначен исполняющим обязанности главного тренера «МЛ Витебск». Белорусский футбол.
  21. Frolov, Alex (29.09.2025) «Неоднозначное решение». Дмитрий Бага — об увольнении Шагойко. Белорусский футбол.
  22. Анатолий Байдачный: "Это маразм какой-то, что не наградили Шагойко" (рас.). Football.by (2025-12-25). Праверана 2026-01-05 г.
  23. Александр Шагойко возглавил столичное "Динамо" (рас.). Football.by (2026-01-03). Праверана 2026-01-05 г.
  24. Дипломы УЕФА категории "А" вручены 24 специалистам (рас.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]