Аляксандар Сьвірэпа
| Аляксандар Сьвірэпа | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 24 жніўня 1999[1] (27 гадоў) | |
| Рост | 180 см[3] | |
| Вага | 67 кг[2] | |
| Пазыцыя | абаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Іслач | |
| Нумар | 7 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2015 | Вікторыя | 2 (0) |
| 2016—2022 | СКА-1938 | 107 (10) |
| 2023—2024 | Дынама Менск | 9 (1) |
| 2024 | → Дынама Берасьце | 26 (3) |
| 2025 | БАТЭ | 30 (4) |
| 2026— | Іслач | |
| Зборныя | ||
| 2017 | Беларусь (да 19)[d] | 1 (0) |
| 2020 | Беларусь (да 21) | 1 (0) |
Алякса́ндар Сьвірэ́па (нар. 24 жніўня 1999 году) — беларускі футбаліст, абаронца прысталічнай «Іслачы».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец Пухавіцкай ДЮСШ. Першым трэнэрам Сьвірэпы быў Дзьмітры Ламака[4]. У 2015 годзе гуляў за мар’інагорскую «Вікторыі» ў Другой лізе. У 2016 годзе далучыўся да першалігавай «Зоркі-БДУ». Зь верасьня 2019 году замацаваўся ў стартавым складзе каманды, аднак на наступны сэзон страціў месца ў складзе клюбу, які зьмяніў назву на «Энэргетык-БДУ». У сэзоне 2018 году зрэдку зьяўляўся на полі, але часьцей заставаўся на лаве запасных. Каманда, тым часам, здабыла месца ў Найвышэйшай лізе.
Сэзон 2019 году пачынаў у клюбным дублі. 21 чэрвеня 2019 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў у матчы супраць менскага «Тарпэда» (2:1). У далейшым у сэзоне 2019 году працягваў часам зьяўляцца на полі, а ў 2020 годзе ўжо трывала выходзіў у пачатковым складзе. У пачатку 2022 году быў капітанам каманды. Тады ж стаў выкарыстоўвацца на пазыцыі паўабаронцы, у той час як раней заўсёды гуляў у абароне. У выніку спартовец за сэзон адзначыўся сямю галамі і стаў другім бамбардзірам каманды пасьля Бабура Абдыхалікава, чым дапамог «Энэргетыку-БДУ» ўпершыню ў гісторыі заваяваць срэбныя мэдалі.
У сьнежні 2022 году склаў трохгадовы кантракт зь менскім «Дынама»[5]. У сакавіку 2024 году быў аддадзены ў арэнду ў «Дынама» зь Берасьця[6]. У студзені 2025 году прыяднаўся да БАТЭ[7], дзе замацаваўся ў першым складзе каманды. Па заканчэньні сэзону зьмяніў каманду на «Іслач»[8].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У кастрычніку 2017 году ў складзе зборнай Беларусі (да 19 гадоў) браў удзел у адборачным раўндзе чэмпіянату Эўропы. 4 верасьня 2020 году згуляў сваю адзіную сустрэчу за моладзевую зборную Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў у адборачным матчы чэмпіянату Эўропы супраць зборнай Нідэрляндаў (0:7)
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Энэргетык»-БДУ:
- Срэбны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2022
- У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2022
«Дынама»:
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Энэргетык-БДУ | 2018 | Першая ліга | 6 | 0 |
| Энэргетык-БДУ | 2019 | Найвышэйшая ліга | 11 | 1 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Aleksandr Svirepa // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- 1 2 https://energetikbgu.by/player/свирепа-александр-2/
- ↑ https://fcbate.by/team/base/162
- ↑ Профіль на сайце «Энергетыка-БДУ» Архівавана 10 красавіка 2021.
- ↑ Футбол. Александр Свирепа подписал контракт с минским "Динамо" (рас.). pressball.by (2022-12-09). Праверана 2022-12-10 г. Архіўная копія ад 9 сьнежня 2022 г.
- ↑ Минское "Динамо" отдало Александра Свирепу в аренду (рас.)
- ↑ Рокировка: Александр Свирепа, покинувший минское "Динамо", стал игроком БАТЭ (рас.). Прессбол (2025-01-20). Праверана 2025-03-05 г.
- ↑ Александр Свирепа перешел в "Ислочь" (рас.). Football.by (2026-01-05). Праверана 2026-01-06 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Нарадзіліся 24 жніўня
- Нарадзіліся ў 1999 годзе
- Нарадзіліся ў Мар’інай Горцы
- Футбалісты клюбу «Іслач» Менскі раён
- Футбалісты клюбу «Вікторыя» Мар’іна Горка
- Футбалісты клюбу «Энэргетык»-БДУ Менск
- Футбалісты клюбу «Дынама» Менск
- Футбалісты клюбу «Дынама» Берасьце
- Футбалісты клюбу БАТЭ Барысаў
- Футбалісты моладзевай зборнай Беларусі
- Беларускія футбалісты