Аляксандар Сьвірскі
Аляксандар Сьвірскі | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 28 лютага 1999[1] (25 гадоў) | |
Рост | 186 см[3] | |
Вага | 83 кг[3] | |
Пазыцыя | брамнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Іслач | |
Нумар | 28 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2016—2021 | БАТЭ | 0 (0) |
2020 | → Белшына | 0 (0) |
2020 | → Спадарожнік | 5 (0) |
2021 | → Ворша | 13 (0) |
2022— | Іслач | 52 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Алякса́ндар Сьві́рскі (нар. 28 лютага 1999 году) — беларускі футбаліст, брамнік «Іслачы».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выхаванец барысаўскай ДЮСШ-2, пазьней прыяднаўся да структуры БАТЭ. На пачатку 2019 году пачаў прыцягвацца да матчаў першай каманды, але на поле не выходзіў. 2 сакавіка таго ж году быў заяўлены на матч Супэркубка Беларусі, аднак застаўся на лаве рэзэрвовых[4]. Цягам сэзону гуляў у складзе дублюючага складу каманды. Дэбютаваў у складзе БАТЭ 26 чэрвеня 2019 году ў матчы Кубка Беларусі супраць рэчыцкага «Спадарожніка».
У сакавіку 2020 году дзеля здабыцьця гульнявога досьведу выправіўся ў арэнду ў бабруйскую «Белшыну»[5]. Аднак, у новым клюбе гуляў выключна за дублюючы склад. У ліпені таго ж году прыяднаўся паводле дамовы арэнды да рэчыцкага «Спадарожніка»[6]. Пераважна быў запасным брамнікам, але 4 лістапада 2020 году ўсё ж такі дэбютаваў у Першай лізе ў матчы супраць «Крумкачоў». Паводле вынікаў сэзону каманда стала пераможцам турніру, а гулец пакінуў каманду. У красавіку 2021 году прыяднаўся да «Воршы», у складзе якой дэбютаваў 6 траўня 2021 году ў матчы супраць петрыкаўскага «Шахцёра». Першую палову сэзону заставаўся на лаве запасных, але потым здабыў месца ў стартавым складзе. Зь верасьня зноў вярнуўся да рэзэрвы.
У сакавіку 2022 году ў статусе вольнага агента далучыўся да прысталічнай «Іслачы»[7]. Спачатку быў гульцом ратацыі, запачаткаваўшы выступы за каманду толькі 22 чэрвеня 2022 году ў матчы Кубка Беларусі супраць менскіх «Крумкачоў». Цягам сэзону больш у браме першай каманды не зьяўляўся. У студзені 2023 году ўзгодніў новую дамову з клюбам тэрмінам на два гады. 1 красавіка дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, адгуляўшы матч супраць берасьцейскага «Дынама», захаваўшы браму без прапушчаных галоў. Хутка замацаваўся ў першай адзінаццатцы, часта не прапускаючы галоў. У лютым 2024 году яшчэ раз працягнуў кантракт з клюбам на два гады[8].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Напрыканцы верасьня 2015 году футбаліст разам з зборнай Беларусі (да 17 гадоў) выправіўся на кваліфікацыйныя матчы чэмпіянату Эўропы. Дэбютаваў за юнацкую зборную 5 кастрычніка 2015 года ў матчы супраць зборнай Расеі. У красавіку 2017 году гулец быў у складзе зборнай Беларусі (да 18 гадоў), зь якой 25 красавіка 2017 году згуляў матч супраць зборнай ЗША. У ліпені 2017 году брамнік атрымаў выклік у зборную Беларусі (да 19 гадоў). Дэбютаваў у складзе гэтай каманды 8 жніўня 2017 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Ізраілю. У кастрычніку 2017 году з зборнай браў удзел у кваліфікацыйных матчах чэмпіянату Эўропы да 19 гадоў. У верасьні 2019 году футбаліст атрымаў выклік у моладзевую зборную Беларусі, аднак у ейным складзе не гуляў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Aleksandr Svirski // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б https://fcbate.by/ru/history/players/id9287
- ^ а б в г https://fcisloch.by/player.asp?id=Аlekсandr-Svirсkij-597&season=2025MEN
- ^ Брестское «Динамо» одолело БАТЭ и второй раз подряд выиграло Суперкубок Беларуси (рас.) БелТА.
- ^ Футбол. Александр Свирский арендован «Белшиной» у БАТЭ (рас.) «Прессбол».
- ^ Футбол. Вратарь БАТЭ Александр Свирский отдан в аренду «Спутнику» (рас.) «Прессбол».
- ^ Александр Свирский перешел в «Ислочь» (рас.) Афіцыйны сайт ФК «Іслач».
- ^ Александр Свирский продлил действующий контракт (рас.) Афіцыйны сайт ФК «Іслач».
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway