Аляксандар Ляўданскі
Аляксандар Мікалаевіч Ляўданскі (1893, Барысаўскі пав. Менскай губ., цяпер Смалявіцкі р-н Менскай вобл. — 28 жніўня 1937, Менск, НКВД) — беларускі археоляг.
Праца[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
З 1927 у Менску; сябра гісторыка-археалягічнай камісіі Інбелкульту; загадчык сэкцыі археалёгіі Інстытуту гісторыі БелАН. Адначасова працаваў у БДУ; дацэнт, кандыдат гістарычных навук.
Адзін з «бацькоў беларускай археалёгіі». Разам з Аляксандрам Кавеленем, Сяргеем Дубінскім зьяўляецца адным з аўтараў трохтомнага выданьня «Працаў» — навуковага зборніка Інбелкульта па археалёгіі. Падрыхтаваны навукоўцамі чацьвёрты том «Працаў» не пабачыў сьвет быў зьнішчаны органамі НКВД у наборы.
Рэпрэсіі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Забойства Ляўданскага, Кавалені, Дубінскага, сыход у нябыт іншых дасьледчыкаў азначаў амаль поўнае вынішчэньне беларускай археалягічнай навукі. Страты павялічыліся вайной.
Памяць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У Курапатах стаіць вялікі дубовы крыж — знак памяці сучаснага пакаленьня археолягаў пра нявінна забітых калег, якія закладалі падмурак акадэмічнай археалёгіі: Аляксандру Ляўданскаму, Аляксандру Каваленю, Сяргею Дубінскаму.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |