Аляксандар Кольчанка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Аляксандар Кольчанка
укр. Олександр Кольченко
Olexandr Kolchenko, Ukrainian political prisoner in Russia, 2015.JPG
Дата нараджэньня 26 лістапада 1989 (30 гадоў)
Месца нараджэньня Сімфэропаль, УССР, СССР
Грамадзянства Украіна
Альма-матэр Таўрычаскі нацыянальны ўніверсітэт імя У. І. Вярнадскага[d]
Занятак прафсаюзны дзяяч, эколяг і археоляг
Узнагароды
Order For Courage

Алякса́ндар Алякса́ндравіч Ко́льчанка (па-ўкраінску: Олександр Олександрович Кольченко; нарадзіўся 26 лістапада 1989 году, Сімфэропаль) — актывіст левых арганізацыяў Крыму і ўсёй Украіны, студэнт. Арыштаваны расейскімі ўладамі Крыму ў 2014 годзе па абвінавачваньні ў антырасейскай дзейнасьці.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся й жыў у Сімфэропалі. Вучыўся ў каледжы па спэцыяльнасьці «мэнэджар па турызьме». Паступіў на завочнае аддзяленьне геаграфічнага факультэту Таўрыйскага нацыянальнага ўнівэрсытэту, паралельна працаваў грузчыкам на пошце і ў друкарні[1]. Працаваў на археалягічных раскопках.

Зьяўляецца актывістам левых, прыродаахоўных і прафсаюзных арганізацыяў. Браў удзел у акцыях студэнцкага прафсаюзу Студэнцкае дзеяньне(ru), у пратэстах працаўнікоў «Крымтралейбусу»[2]. Таксама арганізоўваў акцыі ў памяць пра антыфашыстаў Анастасію Бабураву і Івана Хутарскога(ru), браў удзел у барацьбе супраць забудовы Залескага парку ў Сімфэропалі[3].

У 2014 годзе браў удзел у праўкраінскіх мітынгах у Крыме.

Вядомы сярод актывістаў па мянушцы Тундра.

Перасьлед і арышт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

16 траўня 2014 году арыштаваны ў Сімфэропалі па абвінавачаньні ў падпале офісаў Адзінай Расеі і Расейскае нацыянальнае суполкі ў Крыме, а таксама ў падрыхтоўцы выбуху ля мэмарыялу вечнага агню. 23 траўня вывезены ў Маскву. Тэрмін сьледзтва быў падоўжаны судом да 20 жніўня 2015, пазьней да 16 траўня 2015 году. 13 траўня тэрмін арышту падоўжаны да 16 ліпеня 2015[4].

Таксама Кольчанка абвінавачваецца ў прыналежнасьці да крайнеправай арганізацыі Правы сэктар, а таксама ў змове з Алегам Сянцовым, Генадзем Афанасьевым і Аляксеем Чэрніем з мэтай зьдзяйсьненьня тэрарыстычных актаў.

Аляксандар Кольчанка не ішоў на супрацоўніцтва зь сьледзтвам і адмаўляў уласную віну. Ягоным адвакатам зьяўляецца Сьвятлана Сідоркіна[5].

Абарона Кольчанка настойвае, што ён зьяўляецца ўкраінскім грамадзянінам, але Сімфэропальскі суд абвяргае гэта, матывуючы тым, што Кольчанка не пасьпеў своечасова адмовіцца ад расейскага грамадзянства. Праз гэта яму забараняюць сустрэцца з украінскім консулам.[6]. Тым ня менш у адказе на запыт дэпутата Аляксандра Брыгінца Генэральная пракуратура Расейскай Фэдэрацыі прызнала Кольчанку разам зь іншымі арыштантамі грамадзянамі Ўкраіны[7].

1 чэрвеня 2015 году сьледчы накіраваў абвінаваўчае заключэньне ў генэральную пракуратуру Расейскай Фэдэрацыі. 11 чэрвеня намесьнік генэральнага пракурора Расеі Віктар Грынь(ru) зацьвердзіў заключэньне і перадаў справу Кольчанкі і Сянцова ў суд. 10 ліпеня растоўскі суд падоўжыў тэрмін арышту Кольчанкі і Сянцова да студзеня 2016 году. Першае пасяджэньне суда па сутнасьці справы адбылося 21 ліпеня[8]. Справу разглядаў Паўночна-Каўкаскі акруговы вайсковы суд. Кольчанку абвінавачвалі па артыкулах крымінальнага кодэксу РФ 205.4, частка 2 (удзел у тэрарыстычнай групоўцы) і артыкуле 205, пункт «а».

25 жніўня у Растове-на-Доне судзьдзём Сяргеем Міхайлюком Аляксандар Кольчанка быў прысуджаны да 10 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі строгага рэжыму[9].

Рэакцыя ва Ўкраіне і сьвеце[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Міністэрства замежных справаў Украіны 30 траўня 2014 году накіравала ў Міністэрства замежных справаў Расейскай Фэдэрацыі ноту, у якой патрабавала неадкладнага вызваленьня ўкраінскіх грамадзянаў, у тым ліку Сянцова й Кольчанку[10].

Арганізацыя «Аўтаномны супраціў», якая лічыць Кольчанку сваім прыхільнікам, праводзіць шматлікія акцыі ў ягоную падтрымку.

30 чэрвеня 2015 году адбылася акцыя ў падтрымку Аляксандра Кольчанкі ў Парыжы ля расейскай амбасады[11].

Парлямэнцкая асамблея АБСЭ ў пачатку ліпеня 2015 году заклікала Расею неадкладна вызваліць і вярнуць ва Ўкраіну ўкраінскіх грамадзян, што незаконна ўтрымліваюцца, у тым ліку Аляксандра Кольчанку[12].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Спецпроект «Гордон.UA» Украинские заложники в России поименно(рас.)
  2. ^ Репрессии против крымских активистов: политический контекст. Кто такой Александр Кольченко? «Автономное действие», 12/05/2015 (рас.)
  3. ^ Екатерина Сергацкова. Истории крымских «террористов» Українська правда. Життя, 20.05.2014(рас.)
  4. ^ Кримському активісту Кольченку продовжили арешт. Еспресо. ТБ, 13 травня 2015
  5. ^ Максим Буткевич. Александр Кольченко: Я не террорист. Я — гражданин Украины. «Українська правда. Життя», 13.11.2014
  6. ^ Олександру Кольченко не дають зустрітися з консулом України. Подробности-ТВ, 5 грудня 2014
  7. ^ Депутат: Генпрокуратура Росії визнала режисера Сенцова українцем. Українська правда, 11 листопада 2014
  8. ^ Суд продовжив утримання Сенцова і Кольченка під вартою на півроку. Українська правда, 10 липня 2015
  9. ^ Процесс Сенцова. Приговор МЕДИАЗОНА, 25 серпня, 2015(рас.)
  10. ^ Щодо дій МЗС України із звільнення кінорежисера Олега Сенцова та інших громадян України. Прес-центр МЗС України, 30 травня 2014(укр.)
  11. ^ У Франції пройдуть акції в підтримку кримського політв’язня Олександра Кольченко. УНІАН, 30.06.2015
  12. ^ Проект резолюции ПА ОБСЕ «Продолжение очевидных, грубых и неисправленных нарушений Российской Федерацией обязательств в рамках ОБСЕ и международных норм», 5-9 июля 2015(рас.)