Перайсьці да зьместу

Альшаніцкая бітва

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Альшаніцкая бітва
Дата: 27 студзеня 1527 (499 гадоў таму)
Месца: Пад Альшаніцай (цяпер у Ракітнянскім раёне Кіеўскай вобласьці, Украіна)
Вынік: перамога Вялікага Княства Літоўскага
Супернікі
Вялікае Княства Літоўскае Вялікае Княства ЛітоўскаеКрымскае ханства Крымскае ханства
Камандуючыя
Канстантын Астроскі
Юры Радзівіл[1]
Сахіб I Герай[2]
Колькасьць
7000[1]34—40 тыс.
Страты
невядомыя24 тыс. забітыя, 700 паланёныя

Альшані́цкая бітва адбылася 27 студзеня 1527 року паміж войскамі Вялікага Княства Літоўскага і Крымскага ханства. Адна з найбольшых перамог над крымскімі татарамі вялікалітоўскага гетмана Канстантына Астроскага[3] і апошні вялікі наезд татараў на Вялікую Літву[1].

У 1524 року Іслам I Герай, сын Мэхмэда I, уварваўся ў Вялікае Княства Літоўскае і па вяртаньні распачаў адкрытую барацьбу за сталец са сваім дзядзькам і новым ханам Саадэтам I[2]. У 1526 бакі памірыліся і пачалі супольны наезд на Палесьсе[1], спустошыўшы землі ад Тураву да Пінску. На адваротным шляху іх дагнала войска літоўскае на чале з Канстантынам Астроскім ды напоўніцу разьбіла іх пад вёскай Альшаніцай ля Кіеву. Былі вызваленыя 80 000 палонных, вернутая нарабаваная маёмасьць. Рэшту татарскага войска дабілі пад Каневам і Чаркасамі Астафі Дашкевіч і Юры Алелькавіч[4].

Па бітве літоўцы вызвалілі хана Шэйха Ахмэда[2], былога хана Залатой арды, увязьненага больш як 20 гадоў таму, каб выкарыстаць яго дзеля ціску ў перамовах з крымскімі татарамі[5]. У выніку Саадэт I і Іслам I Гераі даслалі князю Жыгімонту Старому лісты з прапановаю міру і зьвязу супраць Маскоўскага княства. Аднак гэтыя пляны былі спыненыя з-за новых унутраных рознагалосіц у Крымскім ханстве[2].

  1. 1 2 3 4  Gudavičius, Edvardas Olšanicos mūšis // Tarybų Lietuvos enciklopedija (лет.) / Jonas Zinkus. — Vilnius: Vyriausioji enciklopedijų redakcija, 1985—1988. — Т. 3. — С. 239.
  2. 1 2 3 4  Kolodziejczyk, Dariusz The Crimean Khanate and Poland-Lithuania: International Diplomacy on the European Periphery (15th-18th Century). A Study of Peace Treaties Followed by Annotated Documents. — BRILL, 2011. — С. 66—68. — (The Ottoman Empire and its Heritage). — ISBN 9789004191907
  3. Lietuvos istorijos institutas. (9 жніўня 2009) 1530 08 10 mirė Lietuvos DK didysis etmonas Konstantinas Ostrogiškis Lietuvos Didžiosios Kunigaikštystės kalendorius. Delfi.lt.
  4. Пазднякоў, В. Бітва на Альшаніцы 1527 // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4 — С. 333—334.
  5.  Howorth, Henry Hoyle History of the Mongols from the 9th to the 19th Century. — Longmans, Green, and Co., 1880. — Т. 2. — С. 346, 462.
  • Іван Крип’якевич. Історія українського війська — Частина II: В боротьбі з татарами (Видання Івана Тиктора. — Львів, 1936)
  • Дмитро Вирський. Татарська війна взимку: опис битви під Ольшаницею 1527 р. Й. Л. Деція // Український історичний журнал. — К., 2008. — № 5 (482) (вер.-жовт.). — С. 210—216. — ISSN 0130-5247.
  • Piotr Borawski. Tatarzy w dawnej Rzeczypospolitej. — Warszawa: Ludowa Spółdzielnia Wydawnicza, 1986. — S. 80-83. ISBN 83-205-3747-9.
  • Paweł Jasienica. Polska Jagiellonów. — Warszawa: Państwowy Instytut Wydawniczy 1975. — Tom II. — S. 62
  • Mała Encyklopedia Wojskowa, 1967, Wydanie I
  • Leszek Podhorodecki. Chanat Krymski i jego stosunki z Polską w XV-XVIIIw. — Warszawa, 1987. — S. 85-86. ISBN 83-05-11618-2.