Альбэрта Палёскі
Альбэрта Палёскі | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 4 студзеня 1990[1][2] (34 гады) | |
Рост | 182 см | |
Вага | 82 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Дэзэнцана | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2008 2008—2011 2011 2011—2013 2011—2013 2013—2016 2016 2016—2018 2017—2018 2018—2021 2020 2021—2023 2023— |
Мілян Парма Джэноа Мілян → К’ева (арэнда) К’ева Сўонсі Сіці Аталянта → СПАЛ (арэнда) СПАЛ → Кальяры (арэнда) Сіена Дэзэнцана |
7 (2) 57 (16) 12 (2) 0 (0) 32 (5) 111 (38) 10 (2) 13 (0) 36 (7) 59 (9) 7 (0) 53 (17) 19 (2) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Альбэрта Палёскі (па-італьянску: Alberto Paloschi; нарадзіўся 4 студзеня 1990 году, К’яры, Італія) — італьянскі футбаліст, нападнік клюбу «Дэзэнцана».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Альбэрта пачаў займацца футболам у невялікім горадзе. Затым ён перашоў у моладзевы склад «Міляну», зь якім стаў чэмпіёнам Італіі сярод моладзі, забіўшы ў першынстве 23 мячы, уключаючы 3 галы ў фінале супраць моладзевага складу клюбу «Джэноа».
20 сьнежня 2007 году Палёскі, ва ўзросьце 17-ці гадоў, дэбютаваў у аснове «Міляну», у матчы Кубка Італіі супраць «Катаніі», у якім адразу ж забіў гол. Пасьля непрацяглых выступаў за мілянскі клюб Альбэрта перайшоў у табар «Пармы», прычым новы клюб выкупіў толькі палову кантракту гульца за 2,25 млн эўра[3]. Новы сэзон «Пармы» пачала ў Сэрыі B, але добрыя выступы Палёскі, які забіў 12 мячоў, дапамаглі клюбу вярнуцца ў першы дывізіён.
У студзені 2011 годзе «Парма» прадала сваю долю правоў на гульца «Джэноа». Але ў новым гулец надоўга не застаўся, бо ўжо ўлетку «Мілян» выкупіў палову правоў за 5 млн эўра[4], стаўшы такім чынам адзіным уладальнікам кантракту гульца.
У 2013 годзе «К’ева» выкупіў долю правоў на гульца[5].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Мілян»:
- Уладальнік Супэркубка Італіі: 2011
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Alberto Paloschi // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Alberto Paloschi // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ AC Milan Group 2008 Annual Report. AC Milan
- ^ AC Milan bilancio 2011. AC Milan.
- ^ Official: Chievo joint owners of Alberto Paloschi. AC ChievoVerona.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль на La Gazzetta
- Нарадзіліся 4 студзеня
- Нарадзіліся ў 1990 годзе
- Нарадзіліся ў Лямбардыі
- Італьянскія футбалісты
- Футбалісты клюбу «Мілян»
- Футбалісты клюбу «Парма»
- Футбалісты клюбу «Джэноа» Генуя
- Футбалісты клюбу «К’ева» Вэрона
- Футбалісты клюбу «Сўонсі Сіці»
- Футбалісты клюбу «Аталянта» Бэргама
- Футбалісты клюбу СПАЛ Фэрара
- Футбалісты клюбу «Кальяры»
- Футбалісты клюбу «Сіена»
- Футбалісты клюбу «Дэзэнцана» Дэзэнцана-дэль-Гарда