К’яры
| К’яры | |||
| Населены пункт | |||
| |||
| Краіна | |||
|---|---|---|---|
| Геаграфія | |||
| Плошча |
| ||
| Вышыня НУМ | 145 ± 1 м | ||
| Часавы пас | UTC+1 і UTC+2 | ||
| Каардынаты | 45°32′11″ пн. ш. 9°55′45″ у. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць |
| ||
| Этнахаронімы | clarensi | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | 030 | ||
| Паштовы індэкс | 25032 | ||
| Нумарны знак | BS | ||
| Сайт | comune.chiari.brescia.it | ||
| К’яры на мапе Італіі К’яры | |||
К’яры (па-італьянску: Chiari) — горад у Італіі, які месьціцца ў рэгіёне Лямбардыя.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паселішча было заснаванае ў 1125 годзе. У 1237 годзе замак К’яры быў абложаны Фрыдрыхам II. У 1272 годзе места было зруйнаванае гвэльфамі, але пазьней адноўленае. У пачатку XV стагодзьдзя места апынулася пад уплывам мілянскага роду Вісконці.
У 1422 годзе Філіпа Марыя Вісконці надаў гораду адміністрацыйныя прывілеі і прызнаў ягоную палітычную аўтаномію. Тым ня менш, у 1426 годзе быў заняты варожымі войкаму, трапіўшы пад уладу Вэнэцыянскай рэспублікі, якая кантралявала места да 1797 году. У 1512 годзе быў разрабаваны швайцарцамі і ляндскнэхтамі. У 1630 годзе, як і многія месты Лямбардыі, К’яры пацярпела ад пошасьці чумы. За часам вайны за гішпанскую спадчыну тут адбылася бітва пры К’яры 1701 году, дзе змагаліся французы і аўстрыйцы. У 1762 годзе тут працавалі шматлікія шаўкапрадзільнымі мануфактуры, то бок горад стаў адным з найважнейшых прамысловых цэнтраў рэгіёну.
Паводле вынікаў Венскага кангрэсу ў 1815 годзе места перайшло ў склад Лямбарда-Вэнэцыянскага каралеўства, падкантрольнага Габсбургам. У 1859 годзе трапіў у склад Сардынскага каралеўства.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйны сайт. (італ.)