Ален
Ален | |
Сяргей Хамякоў | |
Дата нараджэньня | 14 чэрвеня 1969 (55 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Грамадзянства | Беларусь |
Занятак | сьпявак |
Гады дзейнасьці | 1990—2010 |
Жанры | поп-музыка, шансон |
Інструмэнты | гітара |
Псэўданімы | Ален |
Узнагароды | Галоўная ўзнагарода фэстывалю «Маладзечна» (1995) |
Сайт | alen-belarus.narod.ru |
Ален (сапр. Сяргей Хамякоў; нар. 1969, Наваполацак, цяпер Беларусь) — эстрадны сьпявак шансону. Пачаў пісаць песьні ў пачатку 1990-х гадоў. Атрымаў адукацыю мэнэджара сацыякультурнай сфэры[1].
У пачатку чэрвеня 1995 г. зь песьняй «Дзеўкі, давай» атрымаў галоўную ўзнагароду на конкурсе 3-га фэстывалю беларускай песьні «Маладзечна», што тады праводзіўся ў канцэртнай залі «Менск»[2]. У ліпені 1995 г. выступіў у якасьці прадстаўніка Беларусі на міжнародным фэстывалі «Славянскі базар у Віцебску». У пачатку чэрвеня 1996 г. выступіў на адкрыцьці фэстывалю «Маладзечна» на гарадзкім стадыёне Маладэчна[3]. Выпусьціў 4 альбомы, апошні зь якіх у лістападзе 2004 г. пад назовам «Гукавая паштоўка» ў жанры гарадзкога шансону[4].
У канцы 2000-х гадоў пераехаў у Маскву (Расея). 10 красавіка 2010 г. ягоныя песьні выйшлі на DVD-складанцы «Барды Свабоды»[5]. Прыпеў песьні «Гаворыць Гародня» выкарыстоўваецца як застаўка і джынгл падкасту «Гаворыць Гародня», які запісвае гарадзенская журналістка Ірына Новік[6].
Альбомы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы альбом 1996 г. складаўся з 11 беларускамоўных песьняў (аранжыроўка — Андрэй Мітрошкін; 40 хвілінаў) з аўтарскімі словамі і музыкай:
- «Што чакае нас» (4:24),
- «Давай патанцуем» (4:07),
- «Беларусачка» (3:50),
- «Якая ноч» (4:44),
- «Ляцелі качкі» (3:57),
- «Туман» (2:45),
- «Сват, налівай» (3:29),
- «Гарманіст» (2:47),
- «Ленка» (3:24),
- «Гаворыць Гродна» (3:12),
- «Мафія» (4:03)[7].
Другі беларускамоўны альбом 1998 г. складаўся з 19 песьняў (48 хвілінаў). Музыка — Ален. Словы: Васіль Храмцоў (1—13, 15—18), Віктар Шніп (14), Ален (19). Песьні:
- «Генэрал Юдзеніч» (1:54),
- «Сакавік» (1:50),
- «Марш на Беларусь» (2:10),
- «Гэй-о-гэй» (2:26),
- «Веснавыя сьлёзы» (3:03),
- «Чырвоная рабіна» (3:16),
- «Маналёг» (3:02),
- «На апошняй мяжы» (2:15),
- «Калі скончылася ноч» (2:03),
- «Лімон» (2:29),
- «Паручнік Цэйтлін» (3:15),
- «Перад сыходам» (2:23),
- «І лёс, і мой сьвет» (2:00),
- «Спадары афіцэры» (2:32),
- «Стары Мазыр» (2:57),
- «Крумкач» (2:51),
- «Сумны паэт» (3:07),
- «Вецер, мой брат» (3:21),
- «Яблыкі» (2:36)[8].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Хамякоў, Сяргей // Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2015 г. Праверана 20 красавіка 2016 г.
- ^ «Маладзечна» – 1995 // Нацыянальны фэстываль беларускай песьні і паэзіі ў Маладэчне, 2015 г. Праверана 20 красавіка 2016 г.
- ^ Вольга Чайкоўская. Пазычылі ў «Эўрабачаньня» // Жырандоля. — 1 чэрвеня 2013. — № 20 (190).
- ^ Вінцэсь Мудроў. «Я ўключаю любую беларускую FM-станцыю, і не магу зразумець – у якой краіне знаходжуся» // Радыё «Свабода», 14 лістапада 2004 г. Праверана 20 красавіка 2016 г.
- ^ Складанка «Барды Свабоды» // Музычная скарбонка, 2011 г. Праверана 20 красавіка 2016 г.
- ^ Подкаст «Гаворыць Гродна»
- ^ Ален (1996) // Second Belarus, 26 чэрвеня 2011 г. Праверана 20 красавіка 2016 г.
- ^ Ален (1998) // Second Belarus, 27 ліпеня 2011 г. Праверана 20 красавіка 2016 г.