Ала (Гомельская вобласьць)
Выгляд
(Перанакіравана з «Ала (Сьветлагорскі раён)»)
Ала — былая вёска Шацілавіцкага раёну Гомельскай вобласьці на аднайменнай рацэ, спаленая нямецкім войскам разам з 1758 жыхарамі (100 мужчынаў, 508 жанчынаў, 200 старых, 950 дзяцей) 14 студзеня 1944 г. у Другую Сусьветную вайну. Да вайны налічвала 34 двары і 168 жыхароў. У лютым 1943 г. у Алу, што знаходзілася ў глухім лесе, перасяліліся жыхары навакольных вёсак. Уратавацца ўдалося 8 жыхарам. Кандрат Зыкун з дачкой і Аляксандар Зыкун схаваліся ў лесе. Вырваліся з агню Андрэй Зыкун, Тарас Колесьнеў, Вольга Курловіч з сынам, Арцём Усьціменка[1]. У 2013 г., праз 69 год пасьля спаленьня, на месцы вёскі паставілі паклонны крыж і помнік[2]. З 2017 году зьбіраюцца грошы каб пабудаваць мэмарыял на месцы вёскі.[3]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Марыя Зыкун. Адвечны сымвал жалобы // Зьвязда : газэта. — 7 траўня 2013. — № 83 (27448). — С. 5. — ISSN 1990-763x.
- ^ Ірына Асташкевіч. Новая дарога да вёскі Ала // Зьвязда : газэта. — 20 ліпеня 2013. — № 133 (27498). — С. 5. — ISSN 1990-763x.
- ^ В деревне под Светлогорском создаётся мемориал. Здесь сожгли и расстреляли в 12 раз больше людей, чем в Хатыни. — 14 красавіка 2017. (рас.)
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |