Перайсьці да зьместу

Адомас Данусявічус

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Адомас Данусявічус
Імя пры нараджэньні Adomas Danusevičius
Дата нараджэньня 1984
Месца нараджэньня
Адукацыя Віленская мастацкая акадэмія
Месца вучобы
Занятак мастак, дасьледнік

Адомас Данусявічус (па-летувіску: Adomas Danusevičius; нар. 27 ліпеня 1984, Вільня, Летува) — летувіскі мастак і мастацтвазнаўца.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў 1984 годзе ў Вільні[1].

У 2009 годзе скончыў магістратуру жывапісу ў Віленскай акадэміі мастацтваў.

У 2016 годзе атрымаў PhD у галіне мастацтва.

У 2010 годзе пераможца трэцяга месца міжнароднага конкурсу «Прыз маладога жывапісца».

Творы знаходзяцца ў прыватных калекцыях Летувы і за мяжой[2].

Жыве і працуе ў Вільні[3].

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мастак належыць да маладзейшага пакаленьня, творчасьць якога займае асаблівае месца ў летувіскім мастацкім кантэксце. Ён зьвязаны з гендэрнымі дасьледаваньнямі, квір-эстэтыкай і паспрыяў прасоўваньню гэтых дыскурсаў у Летуве ў сфэры мастацтва[4].

А. Данусявічуса цікавіць маскуліннасьць як сацыяльны і культурны фэномэн, сэнсы, якія надаюцца ёй у грамадзтве і культуры, мужчынская сэксуальнасьць[5].

У палотнах мастака маскуліннасьць выяўляецца як шматгранная, зьменлівая, неакрэсьленая, ёсьць месца для розных магчымых ненарматыўных варыяцыяў маскуліннасьці, маргінальных гендэрных ідэнтычнасьцяў. А. Данусявічус — адзін зь нямногіх мастакоў у Летутве, які дасьледуе і малюе на гэтыя тэмы, актуальныя за мяжой на працягу некалькіх дзесяцігодзьдзяў[6].

Выставы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2015 The Camp &The Beautiful, Atelier am Eck, Дусэльдорф, Нямеччына
  • 2014 Kamufliažinis vyriškumas, «Oslo namai», Вільня, Летува
  • 2014 Kamufliažinis vyriškumas, Vytauto Didžiojo universiteto galerija «101», Коўна, Летува
  • 2014 Kamufliažinis vyriškumas, Klaipėdos kultūrų komunikacijų centras, Клайпеда, Летува
  • 2013 Jaunojo tapytojo prizas 2013. Šiuolaikinio meno centras, Вільня
  • 2012 Karminas. Galerija «Larm», Капэнгаген, Данія
  • 2012 Galerija «Vartai», Вільня
  • 2008 Karminas, Adomo Danusevičiaus ir Alinos Melnikovos tapybos paroda. Galerija «Tulips&Roses», Вільня[7].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ «Adomas Danusevičius», www.mmcentras.lt, http://www.mmcentras.lt/autoriai/adomas-danusevicius/2236.
  2. ^ «Adomas Danusevičius», www.mmcentras.lt, http://www.mmcentras.lt/autoriai/adomas-danusevicius/2236.
  3. ^ Menininkas A. Danusevičius: aš esu akimirkа, Kauni=o diena, 2018-11-09, https://kauno.diena.lt/naujienos/laisvalaikis-ir-kultura/kultura/menininkas-danusevicius-esu-akimirka-888368
  4. ^ «Exhibition of Adomas Danusevičius „Camouflage Masculinity“». www.galerija101.lt, https://web.archive.org/web/20170312034041/http://www.galerija101.lt/parodos/exhibition-of-adomas-danusevicius-camouflage-masculinity
  5. ^ «Exhibition of Adomas Danusevičius „Camouflage Masculinity“». www.galerija101.lt, https://web.archive.org/web/20170312034041/http://www.galerija101.lt/parodos/exhibition-of-adomas-danusevicius-camouflage-masculinity
  6. ^ DANUSEVIČIUS ADOMAS, LTMKS,https://www.letmekoo.lt/wp-content/uploads/2013/07/adomas-cv-lt-2013.pdf
  7. ^ «Adomas Danusevičius», www.mmcentras.lt, http://www.mmcentras.lt/autoriai/adomas-danusevicius/2236.