Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Ірану
Выгляд
Астан (па-пэрсыдзку: استان) — асноўная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Ірану, якая дзеліцца на шагрэстаны (па-пэрсыдзку: شهرستان), якія ў сваю чаргу дзеляцца на багшы. Кожны астан мае свайго начальніка (па-пэрсыдзку: استاندار). Цяпер існуе 31 астанаў:
- Альборз
- Ардабіль
- Бушэр
- Галенстан
- Гілян
- Занджан
- Заходні Азэрбайджан
- Ілам
- Ісфаган
- Казьвін
- Керман
- Керманшаг
- Кум
- Курдыстан
- Кухгілюе і Буер Ахмад
- Лурэстан
- Мазандаран
- Марказі
- Паўднёвы Харасан
- Паўночны Харасан
- Сыстан і Балучыстан
- Сэмнан
- Тэгеран
- Усходні Азэрбайджан
- Фарс
- Хамадан
- Харасан Рэзаві
- Хармазган
- Хузэстан
- Чармахаль і Бахціярыя
- Язд
Да 1950 году Іран складаўся з 12 астанаў: Ардалян, Азэрбайджан, Бэлуджыстан, Фарс, Гілян, Аракі-Аджам, Харасан, Хузэстан, Керман, Ларэстан, Лурэстан і Мазандаран. У 1950-м іх колькасьць зьменшылася да 10. Потым да 1981 году іх колькасьць павялічылася да 28. У 2004 годзе Харасан быў падзелены на 3 астаны, а Тэгеран у 2010 годзе на 2 астаны.