Перайсьці да зьместу

Адзіная ліга ВТБ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Адзіная ліга ВТБ — баскетбольны турнір, заснаваны ў 2008 годзе сумесна з банкам ВТБ і Расейскай фэдэрацыяй баскетболу. Аб’ядноўвае клюбы Ўсходняй і Паўночнай Эўропы. Лічыцца афіцыйным спаборніцтвам FIBA[1].

У 2008 годзе прайшоў турнір спробны турнір — Прома-кубак Адзінай лігі ВТБ 2008. Яго чэмпіёнам стаў маскоўскі ЦСКА, у сэзоне 2009/2010 адбыўся першы афіцыйны турнір, у якім прымала ўдзел 8 клюбаў з пяці краінаў: Расея (ЦСКА, «Химки», «Уникс»), Украіны («Азовмаш», «Донецк»), Летувы («Жальгірыс»), Латвіі (ВЭФ) і Эстоніі («Калеў»). Спаборніцтвы прайшлі ў два этапы. На першым этапе каманды былі падзелены на дзьве падгрупы і гулялі групавы турнір. Пераможцы паўгрупаў згулялі ў паўфінале з камандамі, што занялі другое месцы ў групах. У сэзоне 2010/11 прымала ўдзел 12 клюбаў з 8 краінаў. Сярод іх і адзіная беларуская каманда Цмокі-Менск.

У трэцім сэзоне, з улікам кваліфікацыйнага раўнду, у Лізе стартавала 22 клюбу з 10 краінаў.

У ліпені 2014 году колькасьць камандаў павялічылася да до 22 камандаў, які правялі 2-колавы турнір (матчы дома і на выязьдзе) у двух групах.[2].

Кіраўніцтва Адзінай лігі ВТБ

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]