Аганэс Зардаран
Аганэс Зардаран | |
Дата нараджэньня | 7 (20) студзеня 1918[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 21 ліпеня 1992[2] (74 гады) |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | |
Занятак | маляр |
Месца працы | |
Сябра ў | Акадэмія мастацтваў СССР[d][1] |
Узнагароды | |
Аганэ́с Зардара́н (па-армянску: Հովհաննես Զարդարjան) — армянскі мастак.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў сям’і рамесьніка ў Карсе, што цяпер месьціцца ў Турэччыне[3]. Падчас зыходу армянаў пасьля генацыду сям’я пераехала спачатку ў Армавір, затым у Краснадар, але, нарэшце, асела ў Тыфлісе.
У 1933 годзе, пасьля таго, як Зардаран скончыў заняткі жывапісу у Тыфліскай мастацкай школе, ён пераехаў у Ерэван. Ён паступіў у школу прыкладных мастацтваў, а праз чатыры гады скончыў студыю Сэдрака Аракеляна і Ваграма Гайфэджана. У 1937 годзе ён працягваў навучаньне ў Інстытуце выяўленчага мастацтва і архітэктуры Расейскай акадэміі мастацтваў у Ленінградзе[3]. Па вяртаньні ў Армэнію ў пачатку 1941 году Зардаран быў прызнаны пэрспэктыўным маладым жывапісцам. Падчас Другой сусьветнай вайны мастак быў вызвалены ад вайсковай службы і ўступіў у Саюз мастакоў Армэніі. Вярнуўся ў Расею ў 1944 годзе з сэрыяй нацюрмортаў і армянскіх пэйзажаў, абраных дзеля выставы армянскага мастацтва.
Вярнуўшыся ў Армэнію, Зардаран супрацоўнічаў з рознымі савецкімі мастакамі ў стварэньні буйных карцін. У 1956 і 1958 гадох удзельнічаў у міжнародных выставах у Празе і Індыі, а таксама на Біенале ў Вэнэцыі. Ягоная карціна «Вясна» 1956 году атрымала срэбны мэдаль на выставе Экспа-58 у Брусэлі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г д е ё Армянская савецкая энцыкляпэдыя (арм.) / пад рэд. Վ. Համբարձումյան, Կ. Խուդավերդյան — Հայկական հանրագիտարան հրատարակչություն, 1974.
- ^ Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.
- ^ а б Зардарян Оганес Мкртичевич. Вялікая савецкая энцыкляпэдыя.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Біяграфія мастака. Хайазг.