Перайсьці да зьместу

Абрука

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Абрука
Месца Балтыйскае мора
Маанзундзкі архіпэляг
Плошча 8,78 км²
Краіна Эстонія
Вобласьць Саарэмаа[d]
Насельніцтва (2014) 30
Каардынаты 58°8′55″ пн. ш. 20°30′27″ у. д. / 58.14861° пн. ш. 20.5075° у. д. / 58.14861; 20.5075Каардынаты: 58°8′55″ пн. ш. 20°30′27″ у. д. / 58.14861° пн. ш. 20.5075° у. д. / 58.14861; 20.5075
Абрука на мапе Эстоніі
Абрука
Абрука
Абрука

Абрука (па-эстонску: Abruka) — адзін з астравоў Маанзундзкага архіпэлягу. Агульная плошча — 8,78 км². Насельніцтва (2014 г.) — 30 чал.

Геаграфія і прырода

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Востраў Абрука меьціцца ў паўночна-заходняй частцы Рыскай затокі ў 3,9 км ад востраву Саарэмаа. Даўжыня з поўначы на поўдзень — 6,4 км. Найбольшая шырыня — 3,1 км.

Цэнтральную частку востраву займае шырокалісьцевы лес (92 га) з такімі рэдкімі для Эстоніі пародамі дрэў, як дуб, ліпа, ціс, плюшч, ляшчына. Востраў Абрука насяляюць каля 2000 птушак, ёсьць дзікі і алені. Для аховы прыроды на востраве створаны нацыянальны парк.

У позьнім сярэднявеччы востраў Абрука належаў Эзэль-Вікскаму біскупству. Тут трымалі канёў, колькасьць якіх даходзіла да 150. Першыя сяляне зьявіліся толькі ў швэдзкі пэрыяд панаваньня (другая палова XVII ст. — першая чвэрць XVIII ст.). Яны займаліся пераважна рыбалоўствам. У XIX ст. на востраве быў адчынены першы маяк. У 1883 годзе адчынена школа (працавала да 1972 г.). Пасьля II Сусьветнай вайны насельніцтва вострава Абрука пачало стала зьніжацца, што было выклікана абмежаваньнямі ў жыцьці на малым востраве.

На востраве Абрука стала пражывае каля 10 — 12 чалавек, аднак улетку насельніцтва павялічваецца да 30. Асноўныя заняткі мясцовых жыхароў — сельская гаспадарка і абслугоўваньне турыстаў. На востраве маецца 2 маякі, мэмарыял ахвярам парому «Эстонія» (1994 г.).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]