Маанзундзкі архіпэляг
| Маанзундзкі архіпэляг | |
| па-эстонску: Lääne-Eesti saarestik | |
| Амываючыя акваторыі | , Балтыйскае мора |
|---|---|
| Колькасьць астравоў | 4 |
| Найбуйнейшы востраў | Саарэмаа |
| Агульная плошча | 3933 км² |
| Найвышэйшы пункт | 68 м |
| Краіна | Эстонія |
| Насельніцтва | 46 000 чал. (2003) |
| Шчыльнасьць насельніцтва | 11,7 чал./км² |
| Каардынаты | 58°30′ пн. ш. 23°00′ у. д.HGЯO |
| Маанзундзкі архіпэляг на мапе Эстоніі Маанзундзкі архіпэляг | |
Маанзундзкі архіпэляг (ад нямецкай назвы праліву Муху-Вяйн — Moonsund), або Заходні Эстонскі архіпэляг (па-эстонску: Lääne-Eesti saarestik) — група астравоў ва ўсходняй частцы Балтыйскага мора, належыць Эстоніі.
Агульная плошча — каля 4 тысячаў км². У склад архіпэлягу ўваходзяць чатыры буйныя астравы: Саарэмаа, Хіюмаа, Муху і Вормсі і каля 500 дробных. Ад мацерыка аддзяляецца пралівам Вяйнамэры, які складаецца з праліваў Суўр-Вяйн паміж мацерыком і Муху і Вааз-Вяйн паміж мацерыком і Вормсам. Найбольшая вышыня — 54 м (ўзгорак Раўнамягі на востраве Саарэмаа).
Клімат умераны марскі, лагодны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня складае −4 °C, ліпеня — 17 °C. Ападкаў 550 мм у год. Вялікая колькасьць азёр. Астравы малаўрадлівыя, бо складаюцца галоўным чынам з вапнякоў і марскіх адкладаў антрапагэну. Глебы друзавыя і пясчаныя. Расьліннасьць прадстаўлена лугамі і беднымі хваёвымі лясамі, па берагах сустракаюцца зарасьнікі трысьнягу.
На астравах ёсьць запаведнікі Війдумяэ й Вільсандзі. Найбуйнейшыя гарады — Курэсаарэ (Саарэмаа, насельніцтва — 14 тысячаў чалавек) і Кярдла (Хіюмаа, 4 тысячы чалавек).