Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Сабор Пакрова Багародзіцы (Горадня)

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Праект «Хрысьціянства»

Лягатып праектуГэты артыкул зьяўляецца часткай праекту «Хрысьціянства», мэта якога — стварэньне і паляпшэньне артыкулаў Вікіпэдыі на тэмы, зьвязаныя з праектам «Хрысьціянства».
Калі вы хацелі б дапамагчы, калі ласка, наведайце старонку праекту, дзе вы зможаце далучыцца да абмеркаваньня і ўбачыць сьпіс адкрытых пытаньняў.

29 чэрвеня 2021 году стварыў артыкул памерам звыш 48 кілябайт на падставе 34 крыніцаў. 30 чэрвеня дапоўніў яго 7 вольнымі выявамі. Гэта найбольшы артыкул сярод адпаведных у іншых Вікіпэдыях, у тым ліку больш як 65 % перавышае памерам добры артыкул па-расейску. Артыкул зьмяшчае ўводзіны і 8 вольных выяваў, 9 разьдзелаў і падразьдзелаў, шаблён-картку і 8 катэгорыяў, вонкавыя і міжмоўныя спасылкі. Што варта дапрацаваць для вылучэньня ў добрыя (Вікіпэдыя:Крытэры добрых артыкулаў)?--Удзельнік:W 10:03, 30 чэрвеня 2021 (UTC+3)

Адзінае пажаданьне: варта неяк лепей паказаць той гістарычна-архітэктурны бок, што будучы, безумоўна, помнікам гісторыі, гэты будынак узводзіўся як царква Ўрадавага Сыноду Расейскай імпэрыі — мураўёўка — дзеля расейскага вайсковага гарнізону ў Горадні (фактычна акупацыйнага). Адпаведна, стылістычна гэта прыклад эклектычнай архітэктуры Расейскай імпэрыі (расейскай эклектыкі) з архітэктурнымі элемэнтамі, уласьцівымі дойлідзтву Маскоўскай дзяржавы (паводле Анатоля Кулагіна, «Маскоўска-Яраслаўскі кірунак» мураўёвак). На жаль, пакуль падобныя рэчы ня будуць падкрэсьлівацца (чаго пэўныя нашыя дасьледнікі раней часам не рабілі, відаць, дзеля «паліткарэктнасьці», што выйшла з гэтага — усе ведаюць), на гістарычныя помнікі сакральнай беларускай архітэктуры (не кажучы ўжо пра новыя цэрквы) будуць ляпіць тыя ж цыбуліны з высокімі шатрамі, какошнікі і іншыя архітэктурныя атрыбуты «маскоўскага сьвету». --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 18:16, 30 чэрвеня 2021 (+03)[адказаць]
Вялікі дзякуй за прапанову ўдакладніць архітэктурны стыль. Дадаў пра эклектычнае спалучэньне 2-х стыляў паводле крыніцы з пазнакай месца прымяненьня. Сабор узводзіўся як царква Вайсковага ведамства і быў перададзены ад Польскай да Расейскай праваслаўнай царквы па 2-й сусьветнай вайне, калі Ўрадавы сынод перастаў існаваць. Таму называць дадзены сабор мураўёўкай было б памылкай паводле азначэньня. Зь іншага боку, быў бы ўдзячны за стварэньне асобнага артыкула Тонаўскі стыль, які сягае яшчэ на 30 гадоў раней. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 23:46, 30 чэрвеня 2021 (UTC+3)
На жаль, «тонаўскі стыль» (ru:Тоновская архитектура) — гэта выдумка расейскіх ідэолягаў ад мастацтвазнаўства (каб разрозьніць розныя адценьні расейскай эклектыкі, якая ў архітэктруным разуменьні ня можа лічыцца стылем), якую нідзе па-за «маскоўскім сьветам» не прызналі (пра што сьведчаць інтэрвікі да памянёнага расейскага артыкула). З пункту гледжаньня сусьветнага мастацтвазнаўства — гэта менавіта расейская эклектыка («an eclectic melding of Byzantine elements and pre-Petrine (Old Russian) architecture» — самі разумеце, што пад «да-Пятроўскай» маецца на ўвазе дойлідзтва Маскоўскай дзяржавы). І стылістычна (тыя ж купалы-цыбуліны, высокія шатры, какошнікі, казачна-лубочная ўзорыстасьць і г.д.) гэта менавіта архітэктуры Маскоўскай дзяржавы (не Бізантыіі, Русі, Вялікага Княства Літоўскага), менавіта мураўёўка «Маскоўска-Яраслаўскага кірунку». --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 00:46, 1 ліпеня 2021 (+03)[адказаць]