Партал:Хрысьціянства

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Разьдзел Вікіпэдыі: Хрысьціянства
Праект  |  Партал (Скар.: Партал:Х)

 
Хлебароб. Саркафаг Марка Клаўдзіяна ў Рыме, IV стагоддзе Манаграма Хрыста, IV стагоддзе Цілканскій абраз Божай Маці Хрысьціянства Найсвяцейшая Тройца, Андрэй Рублёв Манаграма Хрыста, IV стагоддзе Вінаградар. Саркафаг Марка Клаўдзіяна ў Рыме, IV стагоддзе
 
Sfondo bagliore.png
IHS-monogram-Jesus-medievalesque.svg
Сардэчна запрашаем да парталу «Хрысьціянства»
сімвал першых хрысьціян

Хрысьція́нства — монатэістычная і абрамістычная рэлігія, заснаванай на жыцьці і вучэньні Ісуса Хрыста, прадстаўленыя ў кананічных эвангельлях і іншых новазапаветных пісаньнях. Прыхільнікі хрысьціянскай веры вядомыя як хрысьціяне. Асновай хрысьціянскай веры зьяўляецца тое, што Ісус ёсьць Сын Божы, маючым боскую і чалавечую прыроду, і выратавальнікам чалавецтва, як прадказана ў Старым Запавеце. З гэтае прычыны хрысьціяне звычайна ставяцца да Ісуса як да Хрыста ці Мэсіі…

Sfondo bagliore.png
FA gold ukr.png
Абраны артыкул
Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар брыгітак у Горадні

Касьцёл Зьвестава́ньня Найсьвяце́йшай Па́нны Мары́і і кля́штар брыгі́так ці Касьцёл Дабраве́шчаньня Найсьвяце́йшай Дзе́вы Мары́і і кля́штар брыгі́так — помнік архітэктуры раньняга барока (так званага любельскага тыпу рэнэсанснага касьцёла) з элемэнтамі готыкі і рэнэсансу быў пабудаваны ў 1634—1642 гадох на вуліцы Язерскай (пазьней вул. Скідзельская, Купецкая, Брыгіцкая), забудова якой на той час была драўлянай. Ансамбль зьяўляецца адной з дамінантаў гораду. Разьмешчаны ў гістарычным цэнтры Горадні па адрасе: вуліца Карла Маркса, 27. Ансамбль былога кляштару брыгітак уключае ў сябе касьцёл, жылы корпус, драўляны лямус і каменную агароджу з брамай. Ансамбль зьяўляецца помнікам архітэктуры другой катэгорыі. У архітэктурных дэталях брыгіцкага касьцёла і кляштару бачнае прыметнае адхіленьне ад клясычных барочных формаў. Гэта праявілася ў досыць вольнай трактоўцы капітэляў пілястраў карынцкага ордэну, у дэкаратыўным аздабленьні парталаў і асабліва — у архітэктурных матывах брамаў, якія ўжо толькі аддалена нагадваюць формы заходнеэўрапейскай архітэктуры..:::::::::::::::: чытаць далей

Sfondo bagliore.png
Sfondo bagliore.png
Revision.svg
Неабходныя шаблёны

 Symbol plain yellow.svg {{Сьвятая}}, {{Сьвяты}} — для дадаваньня карткі ў артыкулы пра сьвятых.
 Symbol plain yellow.svg {{Тэоляг}} — устаўляецца ў артыкулы пра багасловаў.
 Emblem-important-yellow.svg {{Удзельнік:Шаблёны/Хрысьціянін}} — на асабістую старонку.
 Emblem-important-yellow.svg {{Удзельнік:Шаблёны/Каталік}} — на асабістую старонку.
 Emblem-important-yellow.svg {{Удзельнік:Шаблёны/Грэка-каталік}} — на асабістую старонку.
 Emblem-important-yellow.svg {{Удзельнік:Шаблёны/Праваслаўны хрысьціянін}} — на асабістую старонку.
 Emblem-important-yellow.svg {{Удзельнік:Шаблёны/Эвангельскі хрысьціянін}} — на асабістую старонку.


Sfondo bagliore.png
Dobra6.png
Добры артыкул
Касьцёл Сьвятога Тамаша Аквінскага і кляштар дамініканаў, Менск

Касьцёл Сьвятога Тамаша Аквінскага і кляштар дамініканаў — колішні рымска-каталіцкі кляштарны комплекс у Менску. Дзейнічаў у пач. XVII ст. — 1832 року. Займаў пляц на Высокім Рынку плошчай каля 2 га, абмежаваны вуліцамі Дамініканскай, Валоцкай і Юраўскай (частка кварталу сучаснага Палаца Рэспублікі). У склад комплексу ўваходзілі мураваныя будынкі касьцёла і кляштарнага корпусу, а таксама драўляныя гаспадарчыя пабудовы: 2 флігелі, стайня, сьвіран, студня і іншыя, у паўночна-заходняй частцы пляцу знаходзіўся сад; увесь комплекс абкружаў высокі мур зь вялікай уяздной брамай. Кляштарныя збудаваньні ўшчэнт зруйнавалі ў 1950 року. Да нашага часу захаваліся падмуркі ды скляпеньні, што патрабуюць дэталёвага археалягічнага дасьледаваньня...:::::::::::::::: чытаць далей

Sfondo bagliore.png
Emblem-person-yellow.svg
Выбітныя хрысьціяне
Эўфрасіньня Полацкая

Эўфрасіньня Полацкая (Еўфрасіньня Полацкая, Ефрасіньня Полацкая, сьвецкае імя Прадслава) — полацкая князёўна і ігуменьня, беларуская сьвятая (каля 1110, Полацак — 23 або 25 траўня 1167, Ерусалім). Сьвятая Эўфрасіньня Полацкая ўшаноўваецца як Асьветніца і Апякунка Беларусі праваслаўнымі і грэка-каталікамі. Эўфрасіньня Полацкая нарадзілася ў Полацку каля 1101 году (не пазьней 1104 году). Паходзіла з роду полацкіх князёў з дынастыі Рурыкавічаў па мужчынскай лініі і з дынастыі Рагвалода па жаночай лініі: была нашчадкам вялікага князя кіеўскага Ўладзімера Сьвятаславіча, хрысьціцеля Русі, і полацкай князёўны Рагнеды ад іх старэйшага сына Ізяслава, якому прыходзілася прапраўнучкай. Дзедам Прадславы быў славуты полацкі (а некалі і кіеўскі) князь Усяслаў Чарадзей, а бацькам — яго малодшы сын Сьвятаслаў (хрысьціянскае імя Юры). Маці, Сафія, была дачкой кіеўскага князя Ўладзімера Манамаха...:::::::::::::::: чытаць далей

Sfondo bagliore.png
Incomplete.svg
Артыкулы да напісаньня
Sfondo bagliore.png
Information orange.svg
Катэгорыі артыкулаў


Sfondo bagliore.png
List-Icon.svg
У іншых праектах
Sfondo bagliore.png
Cross-Crosslet-Heraldry.svg
Брацкія парталы

Абнавіць кэш