Абмеркаваньне:Русіфікацыя Беларусі
Перайменаваньне паселішчаў
[рэдагаваць крыніцу]якое дачыненнн раздзел Перайменаваньне паселішчаў мае да русіфікацыі?--Чаховіч Уладзіслаў (гутаркі) 12:24, 13 студзеня 2015 (MSK)
Удакладненьне
[рэдагаваць крыніцу]Прашу вас паведаміць аўтарытэтную крыніцу для выкарыстаньня ў артыкулах гэтай цытаты і ў Украінскай Вікіпэдыі, якая часта сустракаецца на беларускіх форумах: 44. Из указаний к Указу Екатерины 2-ой 1793 года по «Новым землям Литовским»: «...Великое княжество Литовское впредь именовать только Белой Русью, а народ ее белорусами, чем на века привяжем ее к России. Замирить Белую Русь военной силой невозможно. Эту миссию мы возложим на русского чиновника, русского учителя, русского попа. Именно они отнимут у белорусов не только их язык, но и саму память про самих себя... ». З павагай --✍ Крупскі Алег гут · ун @ 20:46, 18 кастрычніка 2015 (MSK)
- Такой крыніцы не існуе.--Liashko (гутаркі) 23:12, 18 кастрычніка 2015 (MSK)
- Katherine die Größte war eine Deutsche. Wie soll diese "Mission" überhaupt geschehen? 87.78.121.176 03:29, 22 красавіка 2019 (MSK)
Мёртвыя спасылкі
[рэдагаваць крыніцу]Прашу вас праверыць «мёртвыя» спасылкі, замяніць на «жывыя». На прыкладзе артыкула "uk:Русифікація Білорусі" архівуйце іх на archive.org/web/ (ўстаўляць у акно "Save Page Now"), аформіце выкарыстоўваючы "Шаблён:Спасылка" (запіс у радкі "url, копія, дата копіі"). Я зрабіў пераклад гэтага артыкула на ўкраінскую мову (аформіў), але не ведаю, чым там замяніць «мёртвыя» тут спасылкі, праблема з арыгіналам. З павагай --✍ Крупскі Алег гут · ун @ 20:00, 20 кастрычніка 2015 (MSK)
Эпізадычныя факты
[рэдагаваць крыніцу]На маю думку, такія эпізадычныя зьвесткі, што нехта ў Віцебску вазіў партрэт Сталіна, дадаваць у гэты артыкул усё ж ня варта. Па-першае, незразумела, хто гэта быў увогуле, па-другое эпізоды такога кшталту адбываюцца прыкладна штомесяц году так з 1995 і калі апісваць тут кожную зь іх, то артыкул атрымаецца завялікім. Пагатоў Вікіпэдыя ўсё ж не падборка навінаў. Ну і нарэшце, такія рэчы — гэта хутчэй не элемэнт мэтанакіраванай палітыкі маскалізацыі, а праява хворага стану грамадзтва. --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 23:29, 25 чэрвеня 2017 (MSK)
Маскалізацыя
[рэдагаваць крыніцу]Тэрмін «маскалізацыя» носіць відавочна публіцыстычна-прапагандысцкі, а не навуковы характар. Бо слова «маскаль» (і, адпаведна, вытворныя) ня ёсьць нэўтральным, яно не пазбаўлена эмацыйнасьці і двухсэнсоўнасьці. Выкарыстаньне яго ў вікіпэдыйным артыкуле зьніжае навуковую вартасьць гэтага і многіх іншых тэкстаў і парушае правілы Вікіпэдыі, бо нясе элемэнт прапаганды. Няма аніводнага прыкладу выкарыстаньня яго ў якасьці навуковага тэрміну. Усе спасылкі адносна яго ня маюць нічога агульнага з навуковымі матэрыяламі і зьяўляюцца вузкапартыйнымі агітацыйнымі матэрыяламі ці публіцыстыкай.
- Касяк І. Канстанца // «З гісторыяй на „Вы“» (артыкулы, дакументы, успаміны). Выпуск трэці. — Менск: «Мастацкая літаратура», 1994.
- Валеры Буйвал, Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ. Прэс-рэліз за жнівень 2005 г.
- Савік Л. Рыцарам Айчыны прысвячаецца… // Народная Воля. № 17—18, 3 лютага 2009. С. 6.
- Баршчэўская Н. Суадносіны паміж мовай і нацыянальнай тоеснасьцю — 2, Беларуская рэдакцыя Польскага радыё, 13 траўня 2009 г.
Таму ўважаю неабходным выпраўленьне гэтага артыкула і іншых, дзе слова «маскалізацыя» пачало пладзіцца, як вірус. Такі валюнтарысцкі падыход — гэта ганьба для ўсяго праекту!--Ihar Baranouski (гутаркі) 21:50, 19 сакавіка 2019 (MSK)
- Выкарыстаньне тэрмінаў, утвораных ад слова «маскаль» (якое, дарэчы, у адрозьненьне ад слова «кацап» ня мае выразнай нэгатыўнай афарбоўкі), не зьяўляецца ненавуковым, пра што сьведчаць навуковыя тэрміналягічныя выданьні часоў беларусізацыі: слова маскалізм (з адпаведным перакладам «русизм») фіксуецца ў Беларуска-расійскім слоўніку Байкова і Некрашэвіча, а таксама ў выпуску Беларускай навуковай тэрміналёгіі, прывечаным Практыцы і тэорыі літаратурнага мастацтва. Што да ўжываньня тэрміна «маскалізацыя», то Ўладзімер Агіевіч мае ступень кандыдата філязофскіх навук і на момант напісаньня адпаведнага артыкула працаваў старшым навуковым супрацоўнікам Інстытуту філязофіі НАН Беларусі, Валеры Буйвал — мастацтвазнаўца і перакладнік, Лідзія Савік — кандыдат філялягічных навук, прафэсар, Ніна Баршчэўская — доктарка філялягічных навук, прафэсарка. Тым часам зборнік «Нацыянальныя традыцыі, сучасны стан, погляд у будучыню» ёсьць навуковым выданьнем з рэдакцыйнай калегіяй, а «З гісторыяй на „Вы“» — паважным навукова-папулярным выданьнем. На маю думку, гэтых крыніцаў цалкам дастаткова для пазначэньня маскалізацыі як варыянту ў прэамбуле. Увогул, тэрмін «русіфікацыя» з улікам гістарычных зьвязкаў прыметніка «рускі» з праваслаўнай (уніяцкай) традыцыяй цалкам перакручвае гвалтоўную палітыку ператварэньне беларусаў (з коранем рус-) у маскалёў на ўзроўні назваў, але на жаль, зьяўляецца надта пашыраным, таму ў якасьці кампрамісу прысутнічае як асоўны з адпаведным удакладненьнем. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 23:26, 20 сакавіка 2019 (MSK)
- І яшчэ дадам пра тое, што быццам слова «маскаль» не зьяўляецца нэўтральным. Слова «маскаль» як раз зьяўляецца нэўтральным, бо гэта звычайная пашыраная назва расейцаў сярод насельніцтва Беларусі, Украіны і Польшчы. Напрыклад вас не бянтэжыць тое, што ў Беларусі і дагэтуль існуе дзьве вёскі з назвай Маскалі? Я ўжо не кажу пра шматлікія вытворныя назвы — Маскалёнкі, Маскалеўшчына, Маскалёўка, Маскалёўцы, Маскалішкі, Маскаляняты. І традыцыйныя назвы будзем забараняць і пераймяноўваць? --Ліцьвін (гутаркі) 23:57, 20 сакавіка 2019 (MSK)
- Слова "маскаль" у сучаснай беларускай мове носіць выразную адмоўную афарбоўку. У 2015 годзе крычалка "Хто ня скача, той маскаль", была прылічаная ў Беларусі да экстрэмісцкіх [https://vz.ru/news/2018/10/11/945742.html=
- Незаконныя пастановы незаконнай кішэннай «вэртыкалі», прызначанай звар'яцелай маскоўскай марыянэткай, якая ўчыніла дзяржаўную здраду на карысьць Расеі і некалькі дзяржаўных пераваротаў, ня ёсьць аўтарытэтнай мовазнаўчай крыніцай для Беларускай Вікіпэдыі. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 22:07, 28 жніўня 2020 (+03)
- Якое дачыненьне рашэньні нелігітымнай улады Беларусі маюць да таго, што напісана ў Вікіпэдыі? Яны могуць забараняць што заўгодна, а ў Вікіпэдыі мы арыентуемся на надзейныя аўтарытэтныя крыніцы. --Ліцьвін (гутаркі) 00:54, 29 жніўня 2020 (+03)
- Гэта афіцыйныя органы ўлады, і гэтая выказаная пазыцыя - як мінімум адназначнае сьведчаньне пра неадназначнасьць слова "маскаль". Выкарыстоўваць яго як ні ў чым не бывала - гэта як выкарыстоўваць гэтаксама слова "жыд", быццам няма антысэміцкага кантэксту гэтага слова пад уплывам расейскай мовы. Не ператварайма Вікіпэдыю ў сьметнік і пляцоўку для асабістай творчасьці --Czalex (гутаркі) 11:07, 30 жніўня 2020 (+03)
- Дык вы адкажыце на пытаньне? --Ліцьвін (гутаркі) 12:04, 30 жніўня 2020 (+03)
- Гэта Беларуская Вікіпэдыя, а не Вікіпэдыя «афіцыйных органаў улады». Асабліва дзіўна чуць нейкія спасылкі на пастановы памагатых маскалізацыі па вядомых палітычных дэструктыўных дзеяньнях у дачыненьні да беларускай мовы. Вядома, прыхільнікам расейскага шавінізму традыцыйная беларуская назва маскалёў — як костка ў горле. Увогуле, у абмеркаваньні вышэй прыводзіцца абгрунтаваньне наяўнасьці больш дакладнага азначэньня на падставе дзейных правілаў. Невядома якая пастанова крымінальнікаў, што захапілі ўладу ў краіне, невядома на якой падставе (невядома зь якім лінгвістычным абгрунтаваньнем невядома якіх экспэртаў) ня ёсьць крыніцай, вартай даверу для Беларускай Вікіпэдыі. Дарэчы, назва жыды (польск. Żydzi, лет. Žydai) таксама лічыцца традыцыйнай і цалкам прымальнай у клясычным моўным стандарце. Уплывы расейскай мовы пакіньце яе другаснаму прадукту. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 12:14, 30 жніўня 2020 (+03)
- "Маскаль" і "жыд" - у сучасным узусе словы выключна зьневажальныя, мянушкі па этнічнай прыкмеце. І для сучаснай беларускай мовы спасылацца на кантэкст трэба, на жаль, не польскай і летувіскай моваў, якімі большасьць карыстальнікаў беларускай мовы не валодаюць, а расейскай. Тарашкевіца не жыве на іншай плянэце і не зьяўляецца мовай 19-га стагодзьдзя - таму слоўнікі стогадовай даўніны ня ёсьць нагодай, каб засьмечваць артыкулы нікім не выкарыстанымі словамі кшталту "рок" (год) і "места" (горад) - а тым болей кантравэрсійнымі ў сучасным сьвеце словамі кшталту "маскаль" і "жыд". --Czalex (гутаркі) 00:19, 31 жніўня 2020 (+03)
- А на якой плянэце жывуць польская і летувіская мовы? --Ліцьвін (гутаркі) 00:51, 31 жніўня 2020 (+03)
- Не пацьверджаныя вартымі даверу крыніцамі сьцьверджаньні асобных удзельнікаў ёсьць толькі асабістымі меркаваньнямі адпаведных удзельнікаў, якія згодна з Вікіпэдыя:Недапушчальнасьць арыгінальных дасьледаваньняў ня мусяць ніяк уплываць на зьмест артыкулаў Беларускай Вікіпэдыі. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 11:04, 31 жніўня 2020 (+03)
- Я роўна пра гэта! Слова "маскалізацыя" няма ў вартых даверу крыніцах. Слова "маскаль" - этнічная лаянка, пра што сьведчыць хаця б прэцэдэнт з забаронай крычалкі "хто ня скача, той маскаль"--Czalex (гутаркі) 23:42, 8 верасьня 2020 (+03)
- Абраныя характарызацыі слова "Маскаль": “Прозвище русских – первоначально солдат – на Украине и в Белоруссии” (обычно с оттенком презрительности). [1]; “экспрессивный этноним” [2]; “«Москаль» и «ниггер» — слова с четкой негативной коннотацией” [3]; “Шовинистическое прозвище” [4] [5]--Czalex (гутаркі) 00:00, 9 верасьня 2020 (+03)
- Першае. Вартыя даверу крыніцы (5 адзінак), у якіх прысутнічае тэрмін маскалізацыя, прыводзяцца ў артыкуле, а таксама падрабязна разглядаюцца ў гэтым абмеркаваньні. Але з усяго відаць, што вы зь нейкіх прычынаў ня ў стане прачытаць напісанае вышэй, таму паўтару асабіста для вас: аўтар першай з крыніцаў Уладзімер Агіевіч мае ступень кандыдата філязофскіх навук і на момант напісаньня адпаведнага артыкула працаваў старшым навуковым супрацоўнікам Інстытуту філязофіі НАН Беларусі, Валеры Буйвал — мастацтвазнаўца і перакладнік, Лідзія Савік — кандыдат філялягічных навук, прафэсар, Ніна Баршчэўская — доктарка філялягічных навук, прафэсарка. Тым часам зборнік «Нацыянальныя традыцыі, сучасны стан, погляд у будучыню» ёсьць навуковым выданьнем з рэдакцыйнай калегіяй, а «З гісторыяй на „Вы“» — паважным навукова-папулярным выданьнем. Другое. Прыведзеныя вамі крыніцы, дзе апісваюцца асаблівасьці расейскай мовы, ня маюць ніякага дачыненьня ані да клясычнага стандарту беларускай мовы, ані да беларускай мовы ўвогуле. Абгрунтоўваць статус слова ў адной мове на падставе слоўнікаў іншай мовы — гэта нават ня сьмешна, гэта нейкая дзікая дурасьць. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 10:58, 9 верасьня 2020 (+03)
- "Маскаль" і "жыд" - у сучасным узусе словы выключна зьневажальныя, мянушкі па этнічнай прыкмеце. І для сучаснай беларускай мовы спасылацца на кантэкст трэба, на жаль, не польскай і летувіскай моваў, якімі большасьць карыстальнікаў беларускай мовы не валодаюць, а расейскай. Тарашкевіца не жыве на іншай плянэце і не зьяўляецца мовай 19-га стагодзьдзя - таму слоўнікі стогадовай даўніны ня ёсьць нагодай, каб засьмечваць артыкулы нікім не выкарыстанымі словамі кшталту "рок" (год) і "места" (горад) - а тым болей кантравэрсійнымі ў сучасным сьвеце словамі кшталту "маскаль" і "жыд". --Czalex (гутаркі) 00:19, 31 жніўня 2020 (+03)
- Гэта афіцыйныя органы ўлады, і гэтая выказаная пазыцыя - як мінімум адназначнае сьведчаньне пра неадназначнасьць слова "маскаль". Выкарыстоўваць яго як ні ў чым не бывала - гэта як выкарыстоўваць гэтаксама слова "жыд", быццам няма антысэміцкага кантэксту гэтага слова пад уплывам расейскай мовы. Не ператварайма Вікіпэдыю ў сьметнік і пляцоўку для асабістай творчасьці --Czalex (гутаркі) 11:07, 30 жніўня 2020 (+03)
- Слова "маскаль" у сучаснай беларускай мове носіць выразную адмоўную афарбоўку. У 2015 годзе крычалка "Хто ня скача, той маскаль", была прылічаная ў Беларусі да экстрэмісцкіх [https://vz.ru/news/2018/10/11/945742.html=
Козыраў
[рэдагаваць крыніцу]Цытата Козырава ўсё ж вырваная з кантэксту. Таму што далей ён сказаў:
"Дамы и господа! Хочу заверить, что ни президент Ельцин, который остается руководителем и гарантом российской внутренней и внешней политики, ни я как министр иностранных дел никогда не согласимся на то, что я зачитал в предыдущем выступлении... Хочу поблагодарить вас за предоставленную мне возможность применить такой ораторский прием. Зачитанный мною текст — это компиляция требований далеко не самой крайней оппозиции в России. Это лишь прием, которым я хотел показать опасность иного развития событий..." 95.55.187.89 02:29, 25 траўня 2023 (+03)
- Відаць, ваша праўда. Знайшоў тлумачэньне той прамовы на, здаецца, вартым даверу рэсурсе: http://www3.kasparov.ru/material.php?id=50C87303010D3. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 11:32, 25 траўня 2023 (+03)