Абмеркаваньне:Раман Пратасевіч
Няма ў крыніцы
[рэдагаваць крыніцу]У ліпені 2014 году ў 19-гадовым веку стаў байцом тактычнай групы «Пагоня» ва Ўкраіне. Увосень 2014 году на падставе адбору трапіў у полк «Азоў» патрульнай службы міліцыі спэцпрызначэньня Міністэрства ўнутраных справаў Украіны, які браў удзел у Антытэрарыстычнай апэрацыі на ўсходзе Ўкраіне. Пад пазыўным «Кім» удзельнічаў у абароне Марыюпалю (Данецкая вобласьць) ад 17-й мотастралковай брыгады Расеі, а таксама ў вызваленьні Шырокіна (Марыюпальскі раён) ад 9-га палка марской пяхоты Расеі. 22 сакавіка 2015 году ў пасёлку Шырокіна атрымаў аскепкавае раненьне грудной клеткі і кантузію ў выніку мінамётнага агню. Празь месяц пасьля лекаваньня вярнуўся ў полк «Азоў», які з 11 лістапада 2014 году быў у складзе Нацыянальнай гвардыі Ўкраіны. На верасень 2015 году служыў у Марыюпалі[1][2].
То, што "ваяваў", пішуць пракрэмлёўскія і беларускія дзяржаўныя крыніцы. BBC, Reuters і падобныя такія адназначны высновы не рабілі. У "Звязды", напэўна, свайго карэспандэнта на Данбасе няма, і аўтар гэзэты робіць высновы на падставе фота некага "Кіма" (= арыгінальнае дасьледваньне) (у артыкуле Звязды крыніца дакладна не пазначана, напісалі туманна "сеціва"). Дадатак інфармацыі пра Азоў ужо абмяркоўваўся на іншых Wiki (EN, FR, DE і г.д.), я таксама заўважыў невялікую групу (Mhorg, Voevoda, некаторыя ананімы) удзельнікаў, якія прасоўваюць гэта праз сумнеўныя/ня вартыя даверу крыніцы накшалту strana.ua, Шарый, якія таксама робяць высновы па фота, у тым ліку на Вікізьвестках. Паўсюль маецца кансэнсус пачакать надзейных крыніц, бо гэта біяграфія сучасніка. -- pr12402, 5 чэрвеня 2021
- Таксама лічу, што падкантрольная рэжыму «Звязда» — ня вартая даверу крыніца ў такіх пытаньнях. Увогуле, агучаная «Кімам» гісторыя магла быць або сьвядомай дэзынфармацыяй (варта разумець, што ідзе вайна), або напраўду належаць іншай асобе. Урэшце, і здымак маглі наўмысна даслаць не таго чалавека. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 11:11, 5 чэрвеня 2021 (+03)
- Пакуль адназначнага меркаваньня няма (1, 2), таму нельга адназначна сьцьвярджаць, што ён ваяваў. --Ліцьвін (гутаркі) 13:49, 5 чэрвеня 2021 (+03)
- Тут рэч ня ў стаўленьні да самога факту службы ў Азове (абароне Ўкраіны), а ў тым, што інфармацыя пра ўдзел у ваенных дзеяньнях можа не адпавядаць праўдзе. Прынамсі вартых даверу крыніцаў, дзе б наўпрост казалася менавіта пра ўдзел у баях пакуль няма. Сам Азоў адмаўляе, бацькі адмаўляюць, Раман адмаўляў нават ужо будучы ў Эўразьвязе, а тое што ён кажа цяпер пад прымусам — зразумела, ня можа лічыцца ніякім сьведчаньнем. Увогуле, журналісцкая гісторыя «Кіма» магла быць сплянаванай дэзынфармацыяй з боку беларускіх абаронцаў Украіны. А пра «Звязду» варта пісаць асобна, што прапаганда рэжыму сьцьвярджае тое і тое, пакідаць гэтую крыніцу без падобнага тлумачэньня нельга. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 22:56, 5 чэрвеня 2021 (+03)
- Вось, дарэчы, яшчэ адно зьняпраўджваньне ўдзелу менавіта у ваенных дзеяньнях: У нас ёсць стоадсоткавая інфармацыя, якую я атрымаў, калі працаваў тады, што ў жніўні 2015 году Раман Пратасевіч выклікаўся ў чацвёртае Галоўнае ўпраўленне КДБ (у першы аддзел другога ўпраўлення, калі канкрэтна), і там праводзілася яго апытанне. Згодна гэтага апытання, КДБ прыйшоў да высновы, што ён быў проста рэпарцёрам у зоне баявых дзеянняў і ніякага ўдзелу не прымаў. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 18:26, 6 чэрвеня 2021 (+03)
- Выпадкова трапіў. Радка Валерава з чэскага парталу расьсьледаваньняў «Seznam Zprávy(cs)» ў сваім артыкуле ад 15 чэрвеня 2021 году ліча, што цэтлікі накшталт «фашыста», «тэрарыста», «агента ЦРУ», што распаўсюдзіліся ў Інтэрнэце ў адносінах да Пратасевіча схільнымі да дэзынфармацыі крыніцамі, цалкам ілжывыя[3]. -- pr12402, 21 чэрвеня 2021
- ^ ІК. Баец атраду «Пагоня»: У выпадку ўварваньня мы будзем першымі, хто кінецца бараніць Беларусь // Беларуская служба Радыё «Свабода», 18 верасьня 2015 г. Праверана 1 чэрвеня 2021 г.
- ^ Аляксей Клімаў. Па справах і словах // Зьвязда : газэта. — 29 траўня 2021. — № 100 (29469). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
- ^ Radka Wallerová. (2021-06-15) Fašista, terorista, agent CIA. Takto útočí na zadrženého novináře (чэс.). Seznam Zprávy(cs). Праверана 2021-06-21 г.