Абмеркаваньне:Летувізацыя
Гэты артыкул уваходзіць у лік абраных артыкулаў беларускай Вікіпэдыі. Гл. старонку абмеркаваньня (статус нададзены 24 лістапада 2022 году). |
Перанесена са старонкі Вікіпэдыя:Артыкулы для рэцэнзаваньня
[рэдагаваць крыніцу]Пры працы над адзначанымі супольнасьцю артыкуламі Летува, Ліцьвіны, Жамойць, Аўкштота і Малая Летува зьвярнуў увагу, што апроч гвалтоўнай маскалізацыі, пэўную ролю ў сучасным дэнацыяналізаваным стане беларусаў адыграла і летувізацыя, пра якую, на жаль, пішуць значна радзей. Паспрабаваў сабраць усе наяўныя зьвесткі з вартых даверу крыніцаў. Мяркую, што дзеля разуменьня гісторыі беларусаў і Беларусі гэтая тэма мае даволі вялікае значэньне, таму варта вылучыць адпаведны артыкул у добрыя артыкулы Беларускай Вікіпэдыі. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 13:50, 11 верасьня 2022 (+03)
- Вітаю! Як маецеся? Вялікі дзякуй за такі агромністы артыкул памерам звыш 189 кілябайтаў на падставе 155 крыніцаў. Падтрымаю ягонае вылучэньне адразу ў абраныя. У сувязі з тым, што артыкул перавышае памерам 100 кілябайтаў і таму «амаль пэўна мае быць падзеленым» (en:Wikipedia:Article size#Size guideline), магчыма скарыстаць пры цытаваньні Шаблён:Цытата па-беларуску без Шаблён:Арыгінал на іншай мове. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 17:23, 14 верасьня 2022 (UTC+3)
- Вітаю і дзякую за водгук. Прыбраў расейскія арыгіналы дзеля скарачэньня аб'ёму — з улікам таго, што абедзьве арыгінальныя цытаты можна прачытаць паводле пададазеных у зносках спасылак на адпаведныя старонкі. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 13:29, 15 верасьня 2022 (+03)
"сярод нелетувіскага насельніцтва"
[рэдагаваць крыніцу]Справа ў тым, што ніякага "летувіскага насельніцтва" ў ВКЛ не было. [1] "Летувісы" тэарэтычна выраблены езуітамі і прускімі масонамі ў 17-18 ст., а фізычна з'явіліся з царскім загадам 1866 г. Алёхно (гутаркі) 09:16, 23 кастрычніка 2022 (+03)
- Усё ж, ва ўводзінах ідзецца не пра ВКЛ, а пра тэрыторыю колішняга ВКЛ, што беспасярэдне вынікае з наступнага азначэньня: «сярод нелетувіскага насельніцтва колішняга Вялікага Княства Літоўскага». Пагатоў вы і самі кажаце, што летувіская ідэнтычнасьць, калі не зьявілася, то прынамсі пачала масава пашырацца менавіта па зьнішчэньні ВКЛ. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 19:10, 17 сьнежня 2022 (+03)
- Ужды, лепей было б напісаць "палітыка насаджэньня летувіскай (гістарычна жамойцкай) мовы і культуры сярод нежамойцкага насельніцтва колішняга ВКЛ з пашырэньнем на яго сканструяванай новай ідэнтычнасьці "летувісаў"". Такое азначэньне ясна пакажа, што "летувісы" гэта перайменаваныя жамойты, ніякіх "летувісаў" у ВКЛ не было, гэта новы канструкт 19-га ст. А зь сёньняшнім азначэньнем (калі ў адным сказе ідуць "летувісы" і ВКЛ) можа скласьціся ўражаньне, што "летувісы" ЎЖО былі (да пачатку працэсу "летувізацыі"). Гэта прынцыповы момант, нельга тут быць няпільным. Таму, лічу, трэба выправіць азначэньне, падкрэсьліўшы, што "летувісы" гэта проста перайменаваныя (і пашыраныя) жамойты. Каб было ясна, што ніякіх "летувісаў" у ВКЛ не існавала. Алёхно (гутаркі) 14:01, 5 траўня 2023 (+03)
- Паправіў. Дзякую за ўдакладненьне. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 11:56, 13 траўня 2023 (+03)
- Цяпер годна. Алёхно (гутаркі) 16:27, 23 ліпеня 2023 (+03)

літаратура 18-га ст.
[рэдагаваць крыніцу]Яшчэ можна дадаць, што друкаваныя ў Вільні жамойцкія рэлігійныя кнігі 18-га ст. (якія летувісы сёння лічаць беспярэчнымі сведчаннямі "летувіскасці" ВКЛ) ёсць яўна перакладамі з беларускай. Тут няма спасылак на "аўтарытэтныя крыніцы", але гэта проста відавочна з мовы гэтых кніг: "Pawinastes krikscioniskas" = "Павіннасті хрыстіянскія" (1725 г.), "Spasabo nabazenstvu" - "Спосаб набажэнства", "Zivato pona musu Jezusa Christusa" - "Жывот пана нашого Езуса Хрыстуса", "Patronkai scieslyvos smerties Barborai sventai karunka" - "Патронке шчэслівой смерті Барбары святой карунка" (1762 г.), "Spasabas aferavojimosi Ponu Dievui" - "Спосаб афераваньясе Пану Богу" (1771 г.). Паўсюднае "аканне" дый проста лексыка яўна паказуе, што перакладалі з беларускага арыгіналу. Гэта проста смешна, "самая архаічная" летувіская мова ў 18-ым стагоддзі (!!) не мае ўласнага лексычнага фонду (ужывае словы "павіннасті", "шчэслівай смерті" і г.д.). То бо, на хуткую руку рабілі абы-якія поў-пераклады на жамойцкую з беларускіх (="літоўскіх") арыгіналаў, а пасля 1795 г. арыгіналы схавалі і сёння тыкаюць нам гэтымі жамойцкімі кніжкамі і распавядаюць байкі, што быццам беларускага друку ў ВКЛ у 18-ым стагоддзі "не існавала". Таксама ў вядомай кнізе "Broma otwarta ing wiecznasti" ("Брама отварта до вечнасті") 1753 г. Міколы Альшэўскага аўтар на вокладцы пазначаны як Mikola Olszewski, ніякіх "Мікалоюсаў Альшаўскасаў" і блізка няма. Алёхно (гутаркі) 18:21, 23 ліпеня 2023 (+03)
- Цікавае назіраваньне. Але тое ўсё ж можна інтэпрэтаваць і як вынік беларускага ўплыву. Прынамсі калі адпаведныя беларускія кнігі існавалі, то ў хоць адным інвэнтары, у нейкіх мэмуарах або прыватных нататках меў застацца ўпамін пра хоць адну зь іх. Малаімаверна, каб усё можна было зьнішчыць не пакінуўшы абсалютна ніякіх «хвастоў». --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 00:56, 29 ліпеня 2023 (+03)
- Мова пра тое, у якім рэальна стане была (супер-"архаічная" і "ўнікальная") "літаратурная" летувіская мова па палутара стагоддзях насаджэння яе езуітамі і абвяшчэнні ў 1737 г. (у езуіцкай граматыцы) "галоўнай" у ВКЛ. Алёхно (гутаркі) 06:35, 1 жніўня 2023 (+03)
- Калі не памыляюся, летувіскія аўтары сьцьвярджаюць, што тое нібы вынікі шматгадовай «рутэнізацыі балтаў» і што ў якой глухмені тады нібы размаўлялі амаль на літаратуранай летувіскай. Увогуле, варта будзе калісьці прааналізаваць наяўныя старажытныя летувіскія тэксты і вызначыць, колькі «архаічнай» летувіскай лексыкі зьявілася ў 18 і асабліва ў 19—20 стагодзьдзях. Але на тое трэба мець велічэзны рэсурс, на ўзроўні дзяржаўных інстытуцыяў. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 11:18, 1 жніўня 2023 (+03)