Перайсьці да зьместу

Абаб’е

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Возера
Абаб’е
Краіна Беларусь
Плошча 1,4 км²[1]
Плошча вадазбору 32,8 км²[1]
Максымальная глыбіня 2,9 м[1]
Сярэдняя глыбіня 1,8 м[2]
Празрыстасьць 2,3 м[3]
Найбольшая даўжыня 3,27 км[1]
Найбольшая шырыня 0,87 км[1]
Даўжыня берагавой лініі 10,5 км[1]
Аб’ём вады 2,54 млн м³[1]
Каардынаты 55°45′20″ пн. ш. 27°13′35″ у. д. / 55.75556° пн. ш. 27.22639° у. д. / 55.75556; 27.22639Каардынаты: 55°45′20″ пн. ш. 27°13′35″ у. д. / 55.75556° пн. ш. 27.22639° у. д. / 55.75556; 27.22639
Абаб’е на мапе Беларусі ±
Абаб’е
Абаб’е
Абаб’е
Абаб’е
Абаб’е
Абаб’е

Аба́б’е[4]возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласьці, знаходзіцца за 16 км на паўночны ўсход ад Браслава, каля вёскі Вялікае Абаб’е (Плюскі сельсавет).

Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Друйка (Дзьвіна). Плошча яго паверхні — 1,4 км², вадазбору (пласкахвалісты, 57 % пад лесам) — 32,8 км², найбольшая глыбіня — 2,9 м, працягласьць берагавой лініі — 10,5 км[1].

Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Пратокамі злучанае з азёрамі Дубрай, Вялікай Ельняй, Дуброкам, з возера выцякае рака Абабіца. У выніку мэліярацыі ўзровень возера панізіўся на 1 м.

Берагавая лінія зьвілістая, утварае некалькі доўгіх вузкіх заліваў. Берагі нізкія, абалона шырынёй 10—50 м, на поўначы да 300 м, балоцістая.

Катлавіна тэрмакарставага тыпу, лопасьцевай формы, выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы вышынёй 1—4 м, спадзістыя, парослыя лесам і хмызьняком, на захадзе разараныя.

Дно плоскае, пакрытае сапрапэлем, уздоўж берагоў пясчанае. Зарастае падводнай расьліннасьцю па ўсёй плошчы.

Водзяцца карась, лін, шчупак, акунь, лешч, краснапёрка, укляя.

  1. ^ а б в г д е ё ж Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1. С. 28.
  2. ^ Природа Белоруссии: популярная энциклопедия. / Рэдкал.: И. П. Шамякин, А. Г. Булавко, Р. Г. Гарецкий и др. — Мн.: «Белорусская Советская Энциклопедия», 1986. — 598 с.. С. 199.
  3. ^ Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 1: Ааліты ― Гасцінец / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — 574 с.: іл.. С. 16.
  4. ^ Абаб’е (рас.) Дзяржаўны каталёг найменьняў геаграфічных аб’ектаў Рэспублікі Беларусь. Дзяржкартгеацэнтар. Архівавана 11 чэрвень 2021.
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1. С. 28.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 1: Ааліты ― Гасцінец / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — 574 с.: іл.. С. 16.
  • Природа Белоруссии: популярная энциклопедия. / Рэдкал.: И. П. Шамякин, А. Г. Булавко, Р. Г. Гарецкий и др. — Мн.: «Белорусская Советская Энциклопедия», 1986. — 598 с.. С. 199.