Лін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Лін
Tinca tinca.jpg
Клясыфікацыя
Царства Жывёлы
Надкляса Касьцявыя рыбы
Атрад Карпападобныя
Сямейства Карпавыя
Род Ліны
Від Лін
Бінамінальная намэнклятура
Tinca tinca

Лін (па-лацінску: Tinca tinca) — рыба сямейства карпавых, адзіны прадстаўнік роду ліны (па-лацінску: Tinca).

Лін аддае перавагу трыманьню ў ціхіх, зарослых маккай падводнай расьліннасьцю затоках рэкаў, старыцах, прытоках з слабой плыньню. Добра адчувае сябе ў азёрах, вялікіх сажалках, зарослых па берагох камышом, трысьцём і асокай.

Звычайна вядзе адзіночны, маларухомы вобраз жыцьця. Трымаецца каля дна, сярод зарасьцяў, пазьбягаючы яркага сьвятла. Непатрабавальны да канцэнтрацыі тлену ў вадзе, што дазваляе яму жыць там, дзе шматлікія іншыя рыбы выжыць ня могуць.

Харчуецца доннымі бесхрыбетнымі (лічынкамі насякомых, чарвямі, малюскамі), здабываючы іх з глею на глыбіні 7-9 см. Дарослыя рыбы, апроч жывых арганізмаў, ядуць водныя расьліны і дэтрым, якія могуць складаць да 60% рацыёну.

Полавасьпелым лін робіцца ў веку 3-4 гадоў. Лін — цяплалюбівая рыба, таму выходзіць на нераст у чэрвені-ліпені (у Паўночнай Сыбіры напрыканцы ліпеня - пачату жніўня) пры тэмпэратуры вады 18-20°. Пладавітасьць высокая - 230-400 тысячаў ікрынак. Нераст праходзіць у зарасьцях макрафітаў. Ікра дробная (велічыня складае 1,0-1,2 мм), адкладаецца на сьцябліны расьлінаў. Інкубацыйны пэрыяд вельмі кароткі - некалькі дзён. Commons-logo.svg Лінсховішча мультымэдыйных матэрыялаў