Укляя
Выгляд
| Укляя | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Надцарства | Эўкарыёты |
| Царства | Жывёлы |
| Тып | Хордавыя |
| Надкляса | Рыбы |
| Сямейства | Карпавыя |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Alburnus alburnus | |
Укляя, верхаводка, аклейка, сяляўка, сібель[1] (па-лацінску: Alburnus alburnus) — рыба сямейства карпавых.
Жыве стайна ў стаячых і павольных прэсных і слаба салёных водах. Даўжыня да 20 см, маса да 60 г. Цела падоўжанае, сціснутае з бакоў, пакрытае тонкай бліскучай лускай (зь якой здабываюць гуанін на патрэбу біжутэрыйнай вытворчасьці), на брушку вольны ад лускі «кіль», сьпіна цёмная зь зеленаватым адлівам, бакі і бруха серабрыстыя, сьпінны і хваставы плаўнікі цёмныя, астатнія — жаўтаватыя або чырванаватыя.
Вылаў масавы. Укляю можна вяліць, вэндзіць (прасаліўшы бяз спэцыяў), асабліва смачная юшка. Ужываецца на кансэрвы (у сумесі зь іншымі дробнымі рыбамі).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Жывёльны сьвет: Тэматычны слоўнік. Менск: Беларуская навука, 1999. ISBN 985-08-0185-9
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гэты артыкул створаны з дапамогай матэрыялаў з: Алесь Белы, праект «Наша ежа».
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Укляя — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў