Ўэст Бромўіч Альбіён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Ўэст Бромвіч Альбіён»)
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Ўэст Бромўіч Альбіён
West Bromwich Albion.png
Поўная назва West Bromwich Albion Football Club
Заснаваны 1878
Горад Ўэст Бромўіч, Ангельшчына
Стадыён Гоўтарнз
Умяшчальнасьць: 26 852
Галоўны трэнэр Славен Біліч[d]
Чэмпіянат Футбольная ліга
 · 2018—2019 4 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Афіцыйны сайт

«Ўэст Бромўіч Альбіён» (па-ангельску: «West Bromwich Albion Football Club»; таксама вядомы як «West Brom», «The Baggies», «Albion», «The Albion», «The Throstles», «W.B.A.») — прафэсійны ангельскі футбольны клюб, які базуецца ў горадзе Ўэст Бромўіч. Клюб быў заснаваны ў 1878 годзе, у 1888 годзе стаў адным з клюбаў-заснавальнікаў ангельскай футбольнай лігі. У сэзоне 1919—1920 гадоў станавіўся чэмпіёнам Ангельшчыны. Выступаў у Прэм’ер-лізе. У 1888, 1892, 1931, 1954 і 1968 гадох клюб заваёўваў Кубак Ангельшчыны. У сэзоне 2008—2009 гадоў у Прэм’ер-Лізе заняў 20-е месца і вылецеў у Чэмпіянат футбольнай лігі. Практычна ўсю сваю гісторыю каманда выступае ў паласатай сіня-белай форме, аднак на працягу сваёй гісторыі «Ўэст Бромўіч» меў і іншыя камплекты паласатых формаў (жоўта-зялёныя й чырвона-белыя).

Найбольш распаўсюджаная мянушка клюбу сярод заўзятараў — Baggies («мяшкі», «сумкі»), якая зьявілася дзякуючы абвіслым штанам працоўных, якія падтрымлівалі каманду ў пачатку XX стагодзьдзя. Аднак маецца й іншая мянушка — Throstles («дразды»), бо першапачаткова на эмблеме клюбу быў намаляваны дрозд, які сядзіць на бэльцы брамы, аднак пасьля яе замяніла галіна глогу.

Прынцыповымі супернікамі каманды зьяўляюцца некаторыя клюбы зь Мідлэндсу: традыцыйным супернікам «Ўэст Бромўіча» быў клюб «Астан Віла», аднак у апошні час іхным асноўным супернікам па дэрбі зьяўляецца «Ўулвэргэмптан Ўандэрэрз».

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб быў заснаваны як «Ўэст Бромўіч Стролерз» у 1878 годзе працаўнікамі з прадпрыемства George Salter's Spring Works з Ўэст Бромўіча, у Стафардшыры, але цяпер гэтае месца ёсьць часткай адміністрацыйнай акругі Ўэст-Мідлэндс. У 1880 годзе клюб быў перайменаваны на сучасны лад «Ўэст Бромўіч Альбіён», стаўшы першай камандай у назове якой пачало ўжывацца слова «Альбіён». Справа ў тым, што Альбіён — былы раён Ўэст Бромўічу, дзе некаторыя з гульцоў жылі ці працавалі. Клюб далучыўся да Футбольнай асацыяцыі Бірмінггэму й прылеглых раёнаў у 1881 годзе й адразу атрымаў права на выступы ў найвышэйшым дывізіёне — Кубку Бірмінггэму. «Ўэст Бромўіч» у першы сэзон дайшоў да чвэрцьфіналу, атрымаўшы шэраг перамогаў над некалькімі вядомымі клюбамі на сваім шляху. У 1883 годзе «Альбіён» атрымаў свой ​​першы трафэй — Кубак Стафардшыру. У тым жа годзе «Ўэст Бромўіч» далучыўся да Футбольнай асацыяцыі, што дазволіла клюбу прыняць удзел у розыгрышу Кубку Ангельшчыны ўпершыню ў сэзоне 1883—1884 гадоў. У 1885 годзе клюб атрымаў прафэсійны статус[1], а ў 1886 годзе яны дасягнулі фіналу Кубка Ангельшчыны, дзе аднактрывалі паразу зь лікам 0:2 у вырашальным матчы супраць «Блэкбэрн Ровэрз» у перагулёўцы. У 1887 годзе клюб зноўку дайшоў да фіналу, але на гэты раз прайграў ужо «Астан Віле» зь лікам 2:0. У 1888 годзе клюб усё ж такі стаў уладальнікам Кубка Ангельшчыны, перамогшы ў фінале моцнага фаварыта «Прэстан Норт Энд» зь лікам 2:1 у фінале.

У сакавіку 1888 году Ўільям Макгрэгар напісаў лісты пяці паводле ягонага меркаваньня наймацнейшым клюбам краіны, у тым ліку й «Ўэст Бромўіч Альбіёну», інфармуючы іх аб сваім намеры стварыць асацыяцыю клюбаў, якія будуць гуляць адзін з адным дома й у гасьцёх кожны сэзон. Такім чынам, калі футбольная ліга была створана, «Альбіён» стаў адным з дванаццаці ягоных чальцоў-заснавальнікаў. Другі посьпех у розыгрышы Кубка Ангельшчыны прыйшоў да «Альбіёну» ў 1892 годзе, калі ў фінале гульцамі з Ўэст Бромўічу была пераможана «Астан Віла» зь лікам 3:0. У фінале Кубка 1895 году гэтыя супернікі сустрэліся зноўку, але на гэты раз «Альбіён» трываў паразу 1:0.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Чэмпіёны Ангельшчыны (1920)
  • Уладальнікі Кубка Ангельшчыны (1888, 1892, 1931, 1954, 1968)
  • Уладальнікі Кубка ангельскай лігі (1966)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ In the record book. West Bromwich Albion F.C.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Ўэст Бромўіч Альбіёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў