Істрыйская жупанія
Выгляд
| Істрыйская жупанія | |
Герб | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | |
| Статус | жупанія Харватыі[d] |
| Адміністрацыйны цэнтар | Пазін |
| Насельніцтва | |
| Плошча |
|
| Месцазнаходжаньне | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | цэнтральнаэўрапейскі час, цэнтральнаэўрапейскі летні час |
| Код ISO 3166-2 | HR-18 |
| Тэлефонны код | 52 |
| Код аўтам. нумароў | PU |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Істрыйская жупанія, Істарская жупанія (па-харвацку: Istarska županija) — адміністрацыйная адзінка Харватыі, самая заходняя жупанія ў краіне. Сталіца — горад Пазін.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Жупанія разьмешчана на паўвысьпе Істрыя паміж Трыесцкім залівам і залівам Кварнэр.
Жупанія мае берагавую лінію 445 км, якая складае разам з востравам тэрыторыю ў 539,9 км². Прыбярэжны бераг парослы каменным дубам і Сунічнымі дрэвамі. Лясы, пераважна дубовыя і сасновыя, пакрываюць трэць тэрыторыі жупаніі. Яны, у спалучэньні з марскім паветрам, ствараюць асаблівы гаючы клімат паўвострава.
Самая высокая кропка Істрыі — гара Ўчка (1396 м).
Прыродныя славутасьці:
- Нацыянальны парк Брыёні, які складаецца з двух вялікіх і дванаццаці дробных выспаў, тут расьце больш за 680 відаў расьлінаў
- Прыродны парк Учка
- Лімская затока
- Лес каля Матавуну
- Лесапарк Златны Рт і Шыяна недалёка ад Пула
- Прыродаахоўная тэрыторыя мыс Камяняк
- Орніталягічны запаведнік Палуда
- Пазынская і Барэдзінскія карставыя пячоры.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Істрыйская жупанія — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў