Вараждзінская жупанія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вараждзінская жупанія
Varaždinska županija

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Харватыя
Статус жупанія
Адміністрацыйны цэнтар Вараждзін
Улучае 6 гарадоў і 22 абшчыны
Найбуйнейшыя гарады Іванэц, Лепаглава
Жупан Прэдраг Штромар[1]
Афіцыйныя мовы харвацкая
Насельніцтва (2011) 175 951[2]
Шчыльнасьць 129,5 чал./км²
Плошча 1261 км²
Месцазнаходжаньне Вараждзінскай жупаніі
Вараждзінская жупанія на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас CET (UTC+1, летам UTC+2)
Код ISO 3166-2 HR-10
Тэлефонны код +385 42
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Вараждзінская жупанія (па-харвацку: Varaždinska županija) — адміністрацыйная адзінка на поўначы Харватыі. Адміністрацыйным цэнтрам зьяўляецца горад Вараждзін. Плошча жупаніі складае 1262 км². На поўначы мяжуе з Мэджымурскай жупаніяй, на паўднёвым усходзе з Капрыўніцка-Крыжэвацкай жупаніяй, на поўдні з Загрэбскай жупаніяй, на паўнёвым захадзе з Капрыўніцка-Загорскай жупаніяй. На паўночным захадзе Вараждзінская жупанія мяжуе са Славеніяй. Праз жупанію праходзяць буйныя транспартныя магістралі ў кірунках Будапэшт — Вараждзін — Загрэб і Марыбор — Вараждзін — Осіек.

Паўночная частка жупаніі разьмяшчаецца ў даліне ракі Дравы, паўднёвая ўзвышаная. Мяжа з Капрыўніцка-Загорская жупаніяй праходзіць ўздоўж халмістага храбта Іваншчыца, мяжа з Капрыўніцка-Крыжавацкай жупаніяй па градзе Калнік.

Згодна зь перапісам 2011 году на тэрыторыі жупаніі пражывае 175 951 чалавек[2].

У адміністрацыйным сэнсе жупанія падзеленая на 6 гарадоў і 22 абшчыны.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вараждзінская жупаніясховішча мультымэдыйных матэрыялаў