Осіецка-Баранская жупанія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Осіецка-Баранская жупанія
Osječko-baranjska županija

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Харватыя
Статус жупанія
Адміністрацыйны цэнтар Осіек
Улучае 7 гарадоў і 35 абшчынаў
Найбольшы горад Осіек
Іншыя буйныя гарады Джакава, Нашыцэ, Валпава, Белішчэ, Белы Манастыр
Жупан Уладзімер Шышлягіч
Афіцыйныя мовы харвацкая
Насельніцтва (2011) 305 032[1]
Шчыльнасьць 73 чал./км²
Плошча 4155 км²
Месцазнаходжаньне Осіецка-Баранскай жупаніі
Осіецка-Баранская жупанія на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас CET (UTC+1, летам UTC+2)
Код ISO 3166-2 HR-14
Тэлефонны код +385 31
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Осіецка-Баранская жупанія (па-харвацку: Osječko-baranjska županija) — адміністрацыйная адзінка Харватыі. Знаходзіцца на паўночным усходзе і мяжуе з Вугоршчынай і Сэрбіяй, а таксама з Вукаварска-Срэмскай, Пажэска-Славонскай і Віравіціцка-Падраўскай жупаніямі. Адміністрацыйным цэнтрам зьяўляецца горад Осіек. Акрамя яго ў жупаніі знаходзяцца гарады Джакава, Нашыцэ, Валпава, Белішчэ і Белы Манастыр.

Згодна з вынікамі перапісу 2011 году ў жупаніі пражывае 305 032 чалавекі зь якіх:

  • 262 004 чалавекі (ці 85,9%) — харваты;
  • 23 657 чалавек (ці 7,8%) — сэрбы;
  • 8249 чалавек (ці 2,7%) — вугорцы;
  • 2293 чалавекі (ці 0,8%) — славенцы;
  • 8829 чалавек (ці 2,9%) — іншыя нацыянальнасьці.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ [1] // Статыстычны камітэт Харватыі, вынікі перапісу 2011 г.  (харв.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Осіецка-Баранская жупаніясховішча мультымэдыйных матэрыялаў