Інсулін
Інсулін (лац. insula — востраў) — бялковы гармон, які выдзяляецца вузамі астраўкоў Лангерганса(en) падстраўнікавай залозы. Малекулярная маса каля 6000. Адкрыты ў 1921 гг. канадзкімі фізыёлягамі Фрэдэрыкам Бантынгам (1891—1941) і Чарлзам Гэрбэртам Бэстам(en) (1899—1978). Ёсьць унівэрсальным анабалічным(en) гармонам, які ўплывае на падтрыманьне ўнутранага асяродзьдзя жывёльнага арганізма. Памяншае колькасьць цукру ў крыві, садзейнічае пераходу глюкозы ў глікаген і паляпшае засваеньне тканкамі вугляводаў. Паскарае сынтэз бялку з амінакісьляў і ператварэньне вугляводаў у тлушч. Выкарыстоўваецца ў мэдыцыне пры атручаньні, цукровым дыябэце і шызафрэніі. Атрымліваецца з падстраўнікавай залозы жывёлы[1]. З 2009 г. у Беларусі выпускаецца генна-інжынэрны інсулін[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Інсулін // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1998. — Т. 7. — С. 276. — 608 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0130-3
- ^ Сьвятлана Барысенка. «Вялікіх» людзей становіцца ўсё больш // Зьвязда : газэта. — 15 лістапада 2011. — № 217 (27081). — С. 5. — ISSN 1990-763x.
Гэта — накід артыкула па хіміі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |