Івянецкае гета
Івянецкае гета | |
Помнік ва ўрочышчы Пішчугі на месцы расстрэлу івянецкіх габрэяў | |
Разьмяшчэньне | Івянец Валожынскага раёну Менскае вобласьці |
---|---|
Дата | 10 лістапада 1941 — 9 чэрвеня 1942 года |
Дата зьяўленьня | 10 лістапада 1941 года |
Дата зьнікненьня | 9 чэрвеня 1942 года |
Тып | Закрытае |
Івянецкае гета ў Вікісховішчы |
Гета ў Івянцы (10 лістапада 1941 года — 9 чэрвеня 1942 года) — габрэйскае гета, месца прымусовага перасяленьня габрэяў мястэчка Івянец Валожынскага раёну Менскае вобласьці ў працэсе перасьледу і зьнішчэньня габрэяў падчас акупацыі тэрыторыі Беларусі войскамі нацысцкай Германіі ў перыяд Другой сусьветнай вайны.
Акупацыя Івянца і стварэньне гета
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Немцы знаходзіліся на тэрыторыі Івянца 3 гады — з 25 чэрвеня 1941 года па 6 ліпеня 1944 года. Многія габрэі не хацелі ні своечасова эвакуіравацца, ні ісьці затым у лес, таму што памяталі па Першай сусветнай вайне, што немцы паводзілі сябе без асаблівай жорсткасьці.[1]
Ужо летам 1941 года немцы, з мэтай кантролю за выкананьнем сваіх загадаў і арганізацыі прымусовых работ, прымусілі габрэяў Івянца арганізаваць юдэнрат. Пад страхам сьмерці габрэям было загадана нашыць на адзеньне шасьціканцовыя зоркі.[2]
Мясцовыя паліцаі ўвесь час зьбівалі і рабавалі габрэяў. Іх прымушалі выконваць брудныя і цяжкія працы, выкарыстоўваючы як рабоў на ўборцы вуліц, стайняў і для іншай чорнай працы.[2]
Немцы вельмі сур’ёзна ставіліся да магчымасьці габрэйскага супраціву, і таму ў большасьці выпадкаў у першую чаргу забівалі ў гета ці яшчэ да яго стварэньня габрэяў-мужчын ва ўзросьце ад 15 да 50 гадоў — нягледзячы на эканамічную немэтазгоднасьць, бо гэта былі самыя працаздольныя вязьні.[3] З гэтай прычыны 14 ліпеня 1941 года 14 габрэяў-мужчын маладога і сярэдняга ўзросту, прадстаўнікоў інтэлігенцыі, эсэсаўцы з Валожына з дапамогай мясцовай паліцыі і некаторых з мясцовых жыхароў арыштавалі і пад надуманай падставай павезьлі і расстралялі.[2]
5 верасьня 1941 г. ў Івянец прыбыла зондэркаманда, якая разам з мясцовай паліцыяй забіла каля 50 габрэяў.[2][4]
10 лістапада 1941 года нацысты, рэалізуючы гітлераўскую праграму зьнішчэньня габрэяў, сагналі астатніх габрэяў — у большасці старых, жанчын і дзяцей, — у гета, абмежаванае вуліцамі Школьнай, Млынавай і ракой. [2][5][6]У гета таксама трапілі і габрэі з бліжэйшых вёсак — з Камяня, Налібакаў, Дзераўнога і Рубяжэвічаў.[7]
Умовы ў гета
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]11 лістапада 1941 года габрэяў прымусілі збудаваць плот, які атачыў гета з трох бакоў, а з чацьвёртага боку натуральнай мяжой гета стала рака (гэта дапамагло ажыцьцяўленьню некалькіх уцёкаў, асабліва зімой па лёдзе). Гета было абгароджана калючым дротам і ахоўвалася нямецкімі жаўнерамі і паліцаямі, якія спынялі спробы кантакту вязьняў з мясцовым насельніцтвам.[8][2][6]
Унутры гета ў кожную хату былі заселеныя па 4-5 сем’яў, змушаных жыць у надзвычай сьціснутых умовах без каналізацыі і пры поўнай адсутнасьці медыцынскай дапамогі. Асноўнай ежай была бульба, якую употай габрэі абменьвалі на рэчы і іншыя каштоўнасьці ў мясцовых сялян. Штодзень габрэяў ганялі на прымусовыя працы. Нягледзячы на гэтыя ўмовы, у двух сінагогах, якія знаходзіліся на тэрыторыі гета, працягвалі выконвацца юдэйскія рэлігійныя абрады. [2]
У красавіку 1942 года немцы сабралі 120 самых працаздольных з габрэйскіх мужчын. Майстроў-спецыялістаў пешшу дэпартавалі ў Наваградзкае гета, а астатніх у якасьці чорнарабочых адправілі пад упраўленьне арганізацыі Тодта ў Дварэц. Па дарозе многія загінулі ад голаду і зьнясіленьня, а частка была застрэлена канваірамі.[2]
Зьнішчэньне гета
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Чарговая «акцыя» (такім эўфемізмам гітлераўцы называлі арганізаваныя імі масавыя забойствы) у Івянцы адбылася ў красавіку 1942 года, калі былі забітыя прыкладна 120 габрэяў.[2]
8-9 траўня 1942 года ў Івянецкае гета таксама былі прыгнаны працаздольныя габрэі з Волмы, Дзераўной, Каменя, Налібак, Рубяжэвіч і іншых мястэчак Налібоцкай пушчы.[2][6]
1 чэрвеня 1942 года вязьняў гета ва ўзросце ад 15 да 55 гадоў сагналі ў памяшканьне польскай казармы, зьбілі і, пратрымаўшы пад замком усю ноч, адправілі пешшу ў Любчу і далей цягніком у Наваградак. Тых, што падалі ад зьнясіленьня ў дарозе расстрэльвалі.[2]
8 чэрвеня 1942 года немцы прывялі каля 40 габрэяў з гета да Чырвонага касьцёла, што знаходзіцца па вул. 17 верасьня, далі ім рыдлёўкі, і на ўскрайку лесу за 500 метраў ад касьцёла, ва ўрочышчы Пішчугі недалёка ад паўночнай ускраіны Івянца па дарозе на Пяршаі, вялікую і глыбокую яму. У гэты ж дзень у Івянец прыбылі 2-3 машыны з летувіскімі паліцаямі.[6]
На наступны дзень, 9 чэрвеня 1942 года, усе габрэі, якія знаходзіліся ў Івянецкім гета, былі раніцай прыгнаны ў лес і забіты каля прыгатаванай ямы з кулямётаў — 600 старых і 200 дзяцей. Забойства працягвалася з 04.00 да 11.00 раніцы. Мноства людзей былі ськінуты ў яму яшчэ жывымі і засыпаліся вапнай. Маленькім дзецям паліцаі разьбівалі галаву ці проста кідалі ў яму жывымі. Забойствы ажыццяўляла толькі летувіская паліцыя, беларускія паліцаі ў знішчэньні івянецкіх габрэяў не прымалі ўдзелу.[6][9]
Каты і арганізатары забойстваў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля акупацыі Івянца кіраўніком камандаваньня СД быў унтерштурмфюрер СС Вальдэмар Амелунг (Waldemar Amelung) (памёр у 1954 годзе). У красавіку 1942 года на яго месца быў прызначаны оберштурмфюрэр СС Франц Грунцфельдэр (Franz Grunzfelder), забіты 9 чэрвеня 1942 года.[2]
Памяць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У лесе каля Івянца на брацкай магіле габрэяў Івянецкага гета, забітых нацыстамі, узьведзены мемарыял. [6][10][11]
Апублікаваны няпоўныя сьпісы забітых габрэяў Івянца.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Периоды оккупации населённых пунктов Беларуси Архіўная копія ад 2013-10-20 г.
- ^ а б в г д е ё ж з і к л Энциклопедия американского мемориального музея Холокоста Архіўная копія ад 21 чэрвеня 2022 на Wayback Machine (анг.)
- ^ А. Каганович. Вопросы и задачи исследования мест принудительного содержания евреев на территории Беларуси в 1941—1944 годах. Архіўная копія ад 26 жніўня 2016 на Wayback Machine
- ^ Ивенец // Российская еврейская энциклопедия / Главный редактор Г. Г. Брановер. — Москва: Российская академия естественных наук, Российско-израильский знциклопедический центр «ЭПОС».
- ^ Карта города Ивенец. 1943 год Архіўная копія ад 2012-09-12 г.
- ^ а б в г д е o. Jerzego Leoncjusz Simy «300 lat — Franciszkanie w Iwieńcu 1702—2002» (пол.)
- ^ М. Новак. «Кровавый след в истории». Газета «Працоўная слава» Воложинского районного исполнительного комитета, № 174—175 (8342-8343), 10 ноября 2009 года, с. 5
- ^ Периоды оккупации населённых пунктов Беларуси Архіўная копія ад 2013-10-20 г.
- ^ Поляки в Петербурге: «Я — полька» Архіўная копія ад 29 красавіка 2012 на Wayback Machine
- ^ Holocaust in Ivenets Архіўная копія ад 3 траўня 2012 на Wayback Machine (анг.)
- ^ Ивенец Архіўная копія ад 2016-07-01 г.
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|