Іван Ляцкі
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | XV стагодзьдзе |
| Памёр | не раней за 9 студзеня 1552[1] |
| Род | Ляцкія |
| Бацькі | Q137637849? |
| Дзеці | Іван Ляцкі[d] |
| Дзейнасьць | картограф |
Ля́цкі (Захарыніч-Ляцкі, Ляцкі-Захар’ін) Іва́н Васі́льевіч (? — пасьля 9 студзеня 1552) — дзяржаўны і вайсковы дзеяч Вялікага Княства Маскоўскага. Быў блізкім сваяком Кошкіным, зь якіх пайшла дынастыя расейскіх цароў, потым імпэратараў Раманавых.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У Вялікім княстве Маскоўскім акольнічы (1513—1514), потым ваявода. Разам з ваяводам князем С. Ф. Бельскім і князем Б. А. Трубяцкім і многімі дзяцьмі баярскімі ад’ехаў у 1534 зь Серпухава ў Вялікае Княства Літоўскае.
У 1535 годзе атрымаў ад Вялікага Князя Жыґімонта II (I) у дзяржаву маёнткі Жалудок і Высокі Двор; у 1545 — Носава (Мельніцкі павет) і Чэмеры (Камянецкі павет). Разьмежаваў 25 сьнежня 1541 свой маёнтак Жалудок з маёнткам Мікалая Нарбута, гэта зацьверджана Вялікім князем 19 траўня 1542.
У Вялікім Княстве Літоўскім меў урады намесьніка медніцкага (1546), потым дзяржаўцы медніцкага (1551).
Вядомы як картограф.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. I, Województwo wileńskie XIV‒XVIII wiek (пол.) / пад рэд. A. Rachuba — Warszawa: Wydawnictwo DiG, 2004. — С. 71. — 764 с. — ISBN 83-7181-305-8