Перайсьці да зьместу

Іван Бабушкін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Іван Васільевіч Бабушкін
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся15 студзеня 1873
сяло Ледзенскае, Тацёмскі павет, Валагодзкая губэрня, Расейская імпэрыя
Памёр18 студзеня 1906 (33 гады)
станцыя Мысава, Буратыя, Расейская імпэрыя
Партыя

Іва́н Васі́льевіч Ба́бушкін (15 сьнежня [ст. ст. 3 сьнежня] 1873, сяло Ледзенскае Тацёмскага павету Валагодзкае губэрні, Расейская імпэрыя — 18 студзеня [ст. ст. 5 студзеня] 1872, станцыя Мысава ў Буратыі, Расейская імпэрыя) — прафэсійны рэвалюцыянэр, бальшавік-іскравец. Вядомы пад партыйным псэўданімамі Мікалай Мікалаевіч, Багдан (па-расейску: Богдан), Навіцкая і іншымі.

Іван Васільевіч Бабушкін нарадзіўся 15 сьнежня [ст. ст. 3 сьнежня] 1873 у сям’і селяніна сяло Ледзенскае. У цяперашні час гэтае сяло мае імя Бабушкіна, райны цэнтар Бабушкінскага раёну Валагодзкай вобласьці. З малых гадоў Іван працаваў: спачату быў «хлопчыкам» у лаўцы, потым (з 1887 да 1891 году) — вучнем слесара ў тарпэднай майстэрне Кранштату. Улетку 1891 году паступіў сьлесарам у паравозна-мэханічную майстэрню на Сямянікаўскі завод у Пецярбурзе, дзе й працаў да 1896 году.

Шлях Бабушкіна да рэвалюцыі пачаўся ў 1894 годзе, калі ён пачаў займацца ў кіруемым Ленінам працоўным марксысцкім гурце. Наступным годам Бабушкін ужо актыўна працуе ў Пецярбурскім Саюзе барацьбы за вызваленьне працоўнай клясы. Ён стаў заснавальнікам навых працоўных гуртоў і бібліятэк, праводзіў працу ня толькі з працоўнымі свайго прыдпрыемсва, але й на Аляксандраўскім і Шкляным заводах. У студзене 1896 году арыштаваны, у лютым 1897 году — сасланы да Екацярынаслаўлю (праходзіў па справе Саюзу барацьбы за вызваленьне працоўнай клясы). У Екацярынаслаўлі Бабушкін працягвае рэвалюцыйную дзейнасьць, дапамагая стварыць мясцовую філію «Саюзу» (сьнежань 1897), Екацярынаслаўскі камітэт Расейскай сацыял-дэмакратычнай работніцкай партыі (кастрычнік 1898) і ў 1900 нелегальную газэту «Паўднёвы працоўны» (па-расейску: Южный рабочий). Актыўна садзейнічаў зь ленінскай [[Іскра (газэта)|«Іскрай» (па-расейску: Искра)]] будучы карэспандэнтам і агентам газэты.

У 1900—1901 гадах Бабушкін дзейнічаў у якасьці агента «Іскры» ў розных гарадох Расейскай імпэрыі (Масква, Смаленск, Полацак, Арэхава-Зуева, Іванава). Пад ягоным кіраўніцтвам у кастрычніку 1901 году была створана Арэхава-Багароцкая арганізацыя РСДРП, першая ў краіне прызнаўшая «Іскру» сваім цэнтральным органам па друку. У сьнежне 1901 Бубушкін быў арыштаваны на пасяджэньні Арэхава-Багароцкая камітэту РСДРП, у 1902 здолеў зьбегчы зь Екацярынаслаўскай турмы й перабрацца да Лёндану. У кастрычніку таго ж году павярнуўся да Расеі, удзельнічаў у супрэчках зь «эканамістамі» й зубатаўцамі. У 1903 годзе Бабушкіна зноў арыштоўваюць і ссылаюць да Верхаянску (Якутыя). Быў амніставаны ў 1905 годзе.

Пад час Рэвалюцыі 1905 году быў чальцом Іркуцкага й Чыцінскага камітэтаў РСДРП, працаваў у газэце бальшывікоў «Забайкальскі працоўны» (па-расейску: Забайкальский рабочий). Быў адным з кіраўнікоў Чыцінскага ўзброенага паўстаньня (з Александрам Курнатоўскім па-расейску: Виктор Константинович Курнатовский і Антонам Касьцюшка-Валюжанічам па-расейску: Антон Антонович Костюшко-Валюжанич).

13 студзеня 1906 году пакінуў Чыту. Разам зь пяцьцю таварышамі суправоджаваў састаў са зброяй для працоўных у Іркуцку. Яны былі захоплены экспэдыцыяй генэрала Аляксандра Меллера-Закамальскага (па-расейску: Александр Николаевич Меллер-Закомельский), накіраванай для панаўленьня парадку, на станцыі Слюдзянка. 18 студзеня 1906 году Бабушкін і тэлеграфісты Клюшнікаў (па-расейску: Александр Николаевич Меллер-Закомельский), Савін (па-расейску: Александр Николаевич Меллер-Закомельский), Ермалаеў (па-расейску: Александр Николаевич Меллер-Закомельский) і Бялых (па-расейску: Александр Николаевич Меллер-Закомельский) былі расстраляны без суду й сьледзтва на станцыі Мысава (цяпер горад Бабушкін, Буратыя).

Ягоным імям названа вуліца ў Менску.