Францішак Умястоўскі: розьніца паміж вэрсіямі
д вікіфікацыя using AWB |
Няма апісаньня зьменаў |
||
Радок 44: | Радок 44: | ||
== Літаратура == |
== Літаратура == |
||
* Умястоўскі Ф. Праўда аб рэдагаваньні [[Наша доля|«Нашай долі»]] (1906): Адказ на пісьмо Саўкі Барывоя (Р.Зямкевіча), апублікаванае ў газ. [[Права працы (1927)|«Права працы»]] (Вільня, 1927, 14 сьнеж., [http://elibrary.mab.lt/bitstream/handle/1/2490/233286-1927-3.pdf?sequence=3&isAllowed=y № 3. С. 4])… // [[Беларускі дзень]]. [http://elibrary.mab.lt/handle/1/2312 № 40, 24 сьнежня 1927]; |
|||
* Зямкевіч Р. Воўчы білет самазванцу рэдактару-выдаўцу «Нашай долі» (1906) — яснавяльможнаму «пану графу» Францішку Умястоўскаму // Думка працы |
* Зямкевіч Р. Воўчы білет самазванцу рэдактару-выдаўцу [[Наша доля|«Нашай долі»]] (1906) — яснавяльможнаму «пану графу» Францішку Умястоўскаму // [[Думка працы (1928)|«Думка працы»]] [http://elibrary.mab.lt/handle/1/2368 № 9 , 28 студзеня1928. С. 3.] |
||
* {{Літаратура/БП|6}} |
* {{Літаратура/БП|6}} |
||
* {{Літаратура/ЭГБ|6-1}} |
* {{Літаратура/ЭГБ|6-1}} |
||
*[https://www.academia.edu/9248974/%D0%94%D0%B7%D0%B5%D0%B9%D0%BD%D0%B0%D1%81%D1%86%D1%8C_%D0%BF%D0%B0%D0%BB%D0%B0%D0%BD%D0%B0%D1%84%D1%96%D0%BB%D1%8C%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B9_%D0%B3%D1%80%D1%83%D0%BF%D1%8B_%D0%A4._%D0%A3%D0%BC%D1%8F%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%9E%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B3%D0%B0_%D1%96_%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B9_%D1%80%D0%B0%D0%B4%D1%8B%D0%BA%D0%B0%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D0%B0%D0%B9_%D0%BD%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%B4%D0%BD%D0%B0%D0%B9_%D0%BF%D0%B0%D1%80%D1%82%D1%8B%D1%96_%D1%9E_%D0%97%D0%B0%D1%85%D0%BE%D0%B4%D0%BD%D1%8F%D0%B9_%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D1%96_1927_1928_%D0%B3%D0%B3._ Горны А. Дзейнасць паланафільскай групы Ф. Умястоўскага і Беларускай радыкальнай народнай партыі ў Заходняй Беларусі (1927 – 1928 гг.)] |
*[https://www.academia.edu/9248974/%D0%94%D0%B7%D0%B5%D0%B9%D0%BD%D0%B0%D1%81%D1%86%D1%8C_%D0%BF%D0%B0%D0%BB%D0%B0%D0%BD%D0%B0%D1%84%D1%96%D0%BB%D1%8C%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B9_%D0%B3%D1%80%D1%83%D0%BF%D1%8B_%D0%A4._%D0%A3%D0%BC%D1%8F%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%9E%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B3%D0%B0_%D1%96_%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B9_%D1%80%D0%B0%D0%B4%D1%8B%D0%BA%D0%B0%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D0%B0%D0%B9_%D0%BD%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%B4%D0%BD%D0%B0%D0%B9_%D0%BF%D0%B0%D1%80%D1%82%D1%8B%D1%96_%D1%9E_%D0%97%D0%B0%D1%85%D0%BE%D0%B4%D0%BD%D1%8F%D0%B9_%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D1%96_1927_1928_%D0%B3%D0%B3._ Горны А. Дзейнасць паланафільскай групы Ф. Умястоўскага і Беларускай радыкальнай народнай партыі ў Заходняй Беларусі (1927 – 1928 гг.)] |
||
Вэрсія ад 21:44, 7 кастрычніка 2016
Францішак Умястоўскі | |
герб Рох ІІІ | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Псэўданімы | Дзядзька Пранук |
Нарадзіўся | 10 лютага 1882 Вільня, Расейская імпэрыя |
Памёр | красавік-травень 1940 Катынь, СССР |
Род | Умястоўскія |
Бацькі | Ян Умястоўскі[d] Ганна Аляхновіч[d] |
Жонка | Гелена Дунін-Марцінкевіч |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, празаік, публіцыст, грамадзкі дзяяч |
Гады творчасьці | 1903-1928 |
Мова | беларуская мова |
Дэбют | верш "Вецер" (Пецярбург, 1903) |
Узнагароды | |
Творы на сайце Knihi.com |
Францішак Умястоўскі (Дзядзька Пранук) (10 лютага (29 студзеня па старым стылі) 1882, Вільня – красавік-травень 1940, Катынь) — беларускі празаік, паэт, публіцыст, палітык, палкоўнік Войска Польскага.
Біяграфія
Нарадзіўся ў Вільні. Паходзіў са шляхецкай сям’і; яго жонка Гелена Дунін-Марцінкевіч, а ён стрыечны брат Францішка Аляхновіча. Вучыўся ў Пецярбурскім тэхналягічным інстытуце. Падчас вучобы ў 1902 – 1904 гадох уваходзіў у падпольную арганізацыю студэнцкай моладзі «Круг беларускай народнай прасьветы і культуры». Першы твор (верш «Вецер») апублікаваў у «Каляднай пісанцы на 1904 год» (Пецярбург, 1903). У 1905 годзе вярнуўся ў Вільню. Гэты горад пераўтвараўся тады ў цэнтар беларускага нацыянальнага руху. У 1906 годзе разам з Іванам і Антонам Луцкевічамі, Казімірам Кастравіцкім і Алаізай Пашкевіч пачаў выдаваць газэту «Наша доля». У 1908 жыў у вёсцы Існаўда Віцебскай губэрні. На працягу 1908 – 1914 друкаваў апавяданьні ў газэце «Наша Ніва». Апавяданьні: «Страх», «У лесе», «Доктар ад каўтуна», «Не мужыцкі розум» напісаны пад відавочным уплывам беларускага фальклёру. Перакладаў творы Оскара Ўайльда і Мікалая Гогаля. У 1914 годзе быў мабілізаваны ў царскую армію. Няшмат вядома пра яго вайсковую кар’еру падчас Першай сусьветнай вайны, але ад 1919 году ён быў сярод галоўных стваральнікаў беларускіх вайсковых фарміраваньняў і был прадстаўнікам ЦБШР у Вільні. У верасьні 1920 году ўзначаліў Беларускую вайсковую камісію, якая арганізавала беларускае войска. Разам з арміяй Пілсудзкага мела яно змагацца з бальшавікамі. Пасьля жыў у Вільні. У 1919 напісаў і апублікаваў у газэце «Беларусь» артыкул пра гісторыю выданьня газэты «Наша доля». На матэрыялах вайны напісаў апавяданьне «Стася» (1921). Выступаў пераважна як публіцыст. У 1927 – 1928 гадох выдаваў газэту «Беларускі дзень» і часова «Беларуская культура». Заснавальнік і лідэр Беларускай народна-радыкальнай партыі (БНРП). У 1928 адышоў ад грамадзкай і культурна-асьветніцкай працы. Мабілізаваны ў польскую армію ў 1939 годзе. 18 верасьня 1939 году трапіў у савецкі палон. Інтэрнаваны ў лягеры ў Казельску. Забіты ў Катыні, Расея, (гл. Катынскі расстрэл).
Творы
- Стася: Апавяданьне. Вільня, 1921
- Аб «Нашай долі» (1906) // Беларусь. 1919, 17 – 18 сьнежня;
- Зборнік «Беларускіх ведамасьцей». №1. Вільня, 1921;
- Беларускія ведамасьці. 1921, 23 верасьня;
- У кнігах: Анталёгія беларускага апавяданьня: У 2 т. Менск, 1967. Т. 1.
Літаратура
- Умястоўскі Ф. Праўда аб рэдагаваньні «Нашай долі» (1906): Адказ на пісьмо Саўкі Барывоя (Р.Зямкевіча), апублікаванае ў газ. «Права працы» (Вільня, 1927, 14 сьнеж., № 3. С. 4)… // Беларускі дзень. № 40, 24 сьнежня 1927;
- Зямкевіч Р. Воўчы білет самазванцу рэдактару-выдаўцу «Нашай долі» (1906) — яснавяльможнаму «пану графу» Францішку Умястоўскаму // «Думка працы» № 9 , 28 студзеня1928. С. 3.
- Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік у 6-ці тамах / АН Беларусі, Інстытут літаратуры ім. Я. Купалы; рэд. А. І. Мальдзіса.Т. 6: Талалай — Яфімаў; Дадатак. — Мн.: БелЭн, 1995. — 682 с. — ISBN 5-85700-060-2. — ISBN 5-85700-190-0.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8
- Горны А. Дзейнасць паланафільскай групы Ф. Умястоўскага і Беларускай радыкальнай народнай партыі ў Заходняй Беларусі (1927 – 1928 гг.)
Вонкавыя спасылкі
Гэты тэкст напісаны пры дапамозе матэрыялаў старонкі Мартыралёг Беларусі.