Перайсьці да зьместу

Янка Чарапук

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Янка Чарапук

лац. Janka Čarapuk
Янка Чарапук-Змагар, сябра 4-й ступені сьвецкага Ордэну Рыцараў Калюмбу
Дата нараджэньня 12 (24) жніўня 1896
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 16 лістапада 1957(1957-11-16) (61 год)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак пісьменьнік
Сябра ў Цэнтральная беларуская рада Віленшчыны і Гарадзеншчыны, Вайскова-дыпляматычная місія БНР у Латвіі і Эстоніі і Беларуска-амэрыканская нацыянальная рада

Янка Чарапук (псэўд. Змагар; 12 жніўня 1896, в. Новы Двор, Сакольскі павет — 16 лістапада 1957, Чыкага, ЗША) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, арганізатар беларускага жыцьця ў Чыкага (ЗША).

Навучаўся на юрыдычным факультэце Пецярбурскага ўнівэрсытэту.

Супрацоўнік Міністэрства замежных справаў Украінскай Народнай Рэспублікі, сябра Беларускай Рады ва Ўкраіне ў 1918 годзе. У канцы 1918 году — сакратар Цэнтральнай Беларускай Рады Віленшчыны і Гарадзеншчыны. Сябра БПСР.

З канца 1919 году жыў у Рызе. Сакратар Беларускай Вайскова-дыпляматычнай місіі БНР у Латвіі й Эстоніі. Сябра Народнай Рады БНР. Удзельнік Беларускай нацыянальна-палітычнай канфірэнцыі ў Празе ў 1921 годзе. У 1922 годзе — выехаў у ЗША. Жыў у Чыкага.

Ад 1936 году да пэнсіі працаваў у дрэваапрацоўчай кампаніі «Chicago and Riverdale Lumber Company».

Адзін з ініцыятараў стварэньня Беларускага народнага камітэту ў штаце Ілінойс, Беларуска-Амэрыканскага нацыянальнага клюбу. Уваходзіў у міжнародную каталіцкую арганізацыю «Рыцары Калюмба» (меў вышэйшую ступень). У пачатку 1950-х гадоў падтрымліваў Беларускую цэнтральную раду.

Сябра 4-й ступені сьвецкага Ордэну Рыцараў Калюмбу. Сын Адрыян загінуў 16 ліпеня 1950 году ў Карэі.

Дадатковыя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • У 1949 годзе жонка Клара Змагар (менавіта пад гэтым прозьвішчам яна зафіксавана ў судовых паперах), 53 гадоў, падала на развод. Яна адсудзіла сабе сямейны дом на Прынстан Авэню коштам у $20 000, дом, які гаспадар мусіў пакінуць у 24 гадзіны з $500, выплачанымі жонкаю, ужо былой, у якасьці кампэнсацыі за супольную маёмасьць, таксама былую[1].
  • 6 кастрычніка 1955 году ў дарозе на чарговае паседжаньне «Рыцараў Калюмбу» Чарапук быў зьбіты аўтамабілем. Апынуўся ў шпіталі з зламаным каленам. Ляжаў больш за тры месяцы, потым, пасьля апэрацыяў, яго выпісалі дахаты, але само лячэньне заняло яшчэ блізу году. Магчыма, гэтае здарэньне падштурхнула яго 12 сьнежня 1955 году да напісаньня тэстамэнту: «Я маю гонар Вас прасіць у выпадку маёй сьмерці выпаўніць ніжэйпададзенае: я хачу быць пахаваным на ўкраінскім каталіцкім цэментары. Жалобнае набажэнства павінна быць адпраўлена ў рымска-каталіцкім касьцёле (нягледзячы да якой народнасьці належыць)… Каб маліліся сьвятар-беларус і сьвятар-украінец. Я ў труне хачу быць убраны як 4 Degree Knights of Columbus. Труна павінна быць пакрыта беларускім дзяржаўным сьцягам. Пастаўце скромны помнік: Ян Чарапук-Змагар, Беларус. 1896—195…»[2].
  1. ^ Юрэвіч Л. Сьвет эміграцыйнага эпісталярыю // ARCHE. — 2001. — № 3.
  2. ^ Каляндар Рацыі. 16 лістапада(недаступная спасылка) // Радыё Рацыя, 16 лістапада 2007

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]