Ян Фэрдынанд Сапега
Герб «Ліс» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1629 |
Памёр | 27 сакавіка 1659 |
Пахаваны | |
Род | Сапегі |
Бацькі | Мікалай Сапега Ядвіга Ганна з Войнаў |
Дзейнасьць | вайсковец |
Ян Фэрдынанд Сапега (1629 — 27 сакавіка 1659) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Чашнік вялікі літоўскі (з 1659).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З коданьскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Мікалая, кашталяна віленскага, і Ядвігі Ганны з Войнаў. Меў брата Казімера Мэльхіядэса.
З 1642 году навучаўся ў калегіюме Навадворскага, пазьней падарожнічаў Заходняй Эўропай. У 1651 годзе паступіў на вайсковую службу. Удзельнічаў у казацка-сялянскай вайне 1648—1654 гадоў, у бітвах пад Берастэчкам і Белай Царквой.
За часамі вайны з Швэцыяй у 1655 годзе падтрымаў Кейданскую дамову, але потым вярнуўся на бок караля і вялікага князя Яна Казімера. Пазьней браў удзел у бітвах зь Дзьёрдзем II Ракацы ў 1657 годзе, аблозе Торуня 1658 году. У студзені 1659 году атрымаў урад чашніка. Памёр 27 сакавіка 1659 году, відаць, атручаны.
Не пасьпеў ажаніцца і не пакінуў нашчадкаў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Sapieha E., Saeed-Kałamajska M. Dom Sapieżyński. cz. 2. — Warszawa: Wydawn. Nauk. PWN, 2008.
- ^ Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі (белар.) — Мінск: Віктар Хурсік, 2017. — С. 93. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0