Ян Нарушэвіч (сын Мікалая Яна)
Выгляд
(Перанакіравана з «Ян Караль Нарушэвіч»)
Герб «Вадвіч» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1558 |
Памёр | каля 1613 |
Род | Нарушэвічы |
Бацькі | Мікалай Ян Нарушэвіч Барбара з Кунцэвічаў |
Жонка | Марына з Саламярэцкіх |
Дзеці | Аляксандар, Юры, Уладзіслаў, Жыгімонт |
Ян Нарушэвіч (? — каля 1613) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Лоўчы вялікі літоўскі (з 1589).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадстаўнік шляхецкага роду Нарушэвічаў гербу «Вадвіч», сын Мікалая Яна, падскарбія вялікага літоўскага, і Барбары з Кунцэвічаў. Меў братоў Мікалая і Крыштапа.
Браў удзел у Інфлянцкай вайне (1558—1582), аблозе Пскова. У 1582 быў першым маршалкам Галоўнага Трыбуналу. Абіраўся паслом на соймы 1601, 1607, 1611. Вызнаваў кальвінізм[1].
Ажаніўся з князёўнай Марынай, дачкой кашталяна амсьціслаўскага Івана Саламярэцкага. У шлюбе меў сыноў Аляксандра, Юрыя, Уладзіслава і Жыгімонта.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Пазднякоў В. Нарушэвічы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 349.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0