Аляксандар Нарушэвіч
Выгляд
Герб «Вадвіч» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 1570 |
Памёр | 1630 |
Род | Нарушэвічы |
Бацькі | Ян Нарушэвіч Марына з Саламярэцкіх |
Дзеці | Ізабэля Нарушэвіч[d] |
Аляксандар Нарушэвіч (? — каля 1653) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян жамойцкі (з 1645).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадстаўнік шляхецкага роду Нарушэвічаў гербу «Вадвіч», сын Яна, лоўчага вялікага літоўскага, і Марыны з Саламярэцкіх. Меў братоў Юрыя, Уладзіслава, Жыгімонта.
З 1601 навучаўся ў Караляўцы, з 1608 у Гейдэльбэргу і Марбургу (Нямеччына), у 1612—1613 у Італіі, у тым ліку ў Падуі.
Абіраўся паслом на соймы 1627, 1632 (падпісаў элекцыю Уладзіслава Вазы), 1640.
Шчыры кальвініст, старшыня кальвінісцкіх сынодаў ВКЛ у 1628, 1650 і 1652[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Пазднякоў В. Нарушэвічы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 349.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0