Ялабуга
Ялабуга | |||||
рас. Елабуга, па-татарску: Алабуга, Alabuğa' | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | не пазьней за 1007 | ||||
Горад з: | 1780 | ||||
Былая назва: | сяло Трохсьвяцкае | ||||
Краіна: | Расея | ||||
Суб’ект фэдэрацыі: | Татарстан | ||||
Плошча: | 41,1 км² | ||||
Вышыня: | 70 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2019) | |||||
колькасьць: | 73 913 чал.[1] | ||||
шчыльнасьць: | 1798,37 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +7 85557 | ||||
Паштовы індэкс: | 423600 | ||||
Нумарны знак: | 16, 116 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 55°46′0″ пн. ш. 52°2′0″ у. д. / 55.76667° пн. ш. 52.03333° у. д.Каардынаты: 55°46′0″ пн. ш. 52°2′0″ у. д. / 55.76667° пн. ш. 52.03333° у. д. | ||||
Ялабуга | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://xn--80aacgcdh2cyaav6b.xn--p1ai/ |
Яла́буга (па-татарску: Алабуга, Alabuğa, па-расейску: Елабуга) — горад у Расеі, у Рэспубліцы Татарстан. Адміністрацыйны цэнтар Ялабускага раёну. Уваходзіць у Наберажначалнінскую аглямэрацыю. Насельніцтва 73 913 чалавек (2019 год).
Разьмешчаны на рацэ Каме. Зьяўляецца адным з найстаражытных паселішчаў Татарстану, адзначыўшым сваё тысячагодзьдзе ў 2007 годзе.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Навуковая Рада Інстытуту гісторыі Акадэміі Навук Рэспублікі Татарстану вызначыла, што Ялабуга ўзьнікла на мяжы X—XI стагодзьдзяў і сфармавалася як паселішча гарадзкога тыпу каля 1005—1010 гадоў. У XII ст. быў пабудаваны белакаменны мячэт (Ак-Мячэт) з васьмю вежамі й паўвежамі, падобны да саборных мячэтаў у Біляры й Боўгары і маючы аналягі ў мячэтах-фартэцыях у Сусе (Туніс) і Багдадзе (Ірак).
У пачатку XVII стагодзьдзя захапіўшыя гэтыя землі маскоўцы заснавалі на месцы старажытнай Алабугі сяло Трохсьвяцкае. У 1780 годзе імпэратрыца Кацярына II надала Ялабузе статус павятога гораду Вяцкай губэрні, насельніцтва якога на той час складала каля 1 000 чалавек. Росквіт гораду прыйшоўся на другую палову XIX ст., дзякуючы дынастыі купцоў-прамыслоўцаў Ушковых, якія ўжо ў 1850 годзе пабудавалі ў Ялабузе першы хімічны завод.
У пачатку XX ст. насельніцтва гораду складала 10 000 чалавек. 16 лістапада 1917 году ў горадзе была абвешчана Савецкая ўлада. 2 траўня 1919 году горад занялі белагвардзейцы (армія Калчака), але ўжо 25 траўня, пад націскам Чырвонай Арміі, пакінулі горад.
У 1921—1928 гг. Ялабуга — цэнтар Ялабускага кантону, а з 1930 г. — Ялабускага раёну Татарскай АССР. Падчас Другой Сусьветнай вайны (1941—1944 гг.) у горадзе знаходзіўся ва эвакуацыі філіял Ленінградзкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Таксама тут жыла і 31 жніўня 1941 году скончыла жыцьцё самагубствам паэтка Марына Цьвятаева.
Па вайне ля Ялабугі знайшлі радовішча нафты. У 1985 годзе ў горадзе быў заснаваны Камскі трактара-тэхнічны завод, які ў 1988 г. быў канвэрсыйна перапрафіляваны ў Ялабускі завод легкавых аўтамабіляў, на пляцоўцы якога ў 2005 г. была заснаваная асобая эканамічная зона «Алабуга». 24-26 жніўня 2007 году было адзначана тысячагодзьдзе Ялабугі.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Спаскі сабор
- Ялабускі Казанска-Багародзіцкі манастыр
- Мячэт
- вуліца Набярэжная — галоўны «фасад» Ялабугі
- Ялабускае гарадзішча з рэштамі цытадэлі X ст.
- Дом-музэй мастака Івана Шышкіна
- Музэй-сядзіба Надзеі Дуравай — удзельніцы вайны 1812 году, пісьменьніцы
- Музэй паэткі Марыны Цьвятаевай
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Надзея Дурава — удзельніца вайны 1812 году, пісьменьніца
- Марына Цьвятаева — паэтка
- Іван Шышкін — мастак
Гарады-сябры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сафранбалу, Турэччына
- Алексін, Расея
- Бярозаўскі, Расея
- Сарапул, Расея
- Вайльгайм-ін-Обэрбаерн, Нямеччына