Эўрыпід
Эўрыпід | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | не раней за 485 да н. э. і не пазьней за 480 да н. э. |
Памёр | не раней за 407 да н. э. і не пазьней за 405 да н. э. |
Бацькі | Mnesarchus[d][5] Cleito[d][5] |
Дзеці | Эўрыпід Малодшы[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | аўтар трагедый, драматург, пісьменьнік, паэт, філёзаф |
Жанр | старажытнагрэцкая трагедыя[d] |
Мова | старажытнагрэцкая мова[6][7] |
Эўрыпід (па-старажытнагрэцку: Εὐριπίδης, па-лацінску: Euripides, 480 — 406) — старажытнагрэцкі драматург, прадстаўнік новай атычнай трагедыі, у якой пераважае псыхалёгія над ідэяй Боскага року. Паводле зьвестак, якія маюцца, напісаў ад 88 да 92 трагедыяў і сатыраўскіх драмаў. Самыя вядомыя сярод іх — «Алькестыя» (паст. 438), «Мэдэя» (паст. 431, бел. пер. Л. Баршчэўскага), «Геракліды», «Андрамаха», «Гекаба», «Гікетыды» (усе паст. каля 430 да н. э.), " «Гіпаліт» (паст. 428 да н. э.), «Электра», «Гэракл», «Траянкі» (усе паст. каля 415 да н. э.), «Гэлена», «Іфігенія ў Таўрыдзе», «Фінікянкі» (усе паст. каля 412 да н. э.), «Іфігенія ў Аўлідзе», «Арэст», «Бакханкі» (бел. пер. Ю. Дрэйзіна; усе паст. пасьля 410 да н. э.).
Раней за Эўрыпіда жыў малавядомы драматург з такім жа імем, як паведамляецца ў бізантыйскім слоўніку Суды.
Беларускія пераклады (публікацыі)
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Бакханкі: пераклад Ю. Дрэйзіна, каля 1926. Публікацыя А. Жлуткі, падрыхтоўка тэксту і камэнтара да публ. Л. Баршчэўскага // Дзеяслоў : Літаратурна-мастацкі часопіс. — 2012. — № 6 (61). — С. 222—258.
- Эўрыпід. Медэя / пераклаў са старагрэцкай Лявон Баршчэўскі; уступны артыкул Вячаслава Ракіцкага. — Менск: Зьміцер Колас, 2018. — 60+2 с. — (Драматургі свету). — 99 ас. — ISBN 978-985-23-0009-4
- Эўрыпід. Бакханкі / каментары Лявона Баршчэўскага // пераклад са старагрэцкай і прадмова Алеся Жлуткі Старагрэцкая драматургія: Эсхіл, Сафокл, Эўрыпід, Арыстафан, Менандр : зборнік. — Менск: Зьміцер Колас, 2020. — ISBN 978-985-23-0088-9.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Valgimigli M., autori vari EURIPIDE // Enciclopedia Treccani (італ.) — Istituto dell'Enciclopedia Italiana, 1932.
- ^ а б Istituto dell'Enciclopedia Italiana Eurìpide // Enciclopedia on line (італ.)
- ^ R. C. J. Euripides (анг.) // Encyclopædia Britannica: a dictionary of arts, sciences, literature and general information / H. Chisholm — 11 — New York, Cambridge, England: University Press, 1911. — Vol. 9. — P. 901—906.
- ^ ЕВРИПИД // Большая российская энциклопедия (рас.) — Москва: Большая российская энциклопедия, 2004.
- ^ а б Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.
- ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Euripides, ok. 480-406 pr.n.š. // CONOR.SI