Салямін
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Салямін (па-грэцку: Σαλαμίνα) — востраў у Эгейскім моры, найбуйнейшы з Саранэчных астравоў у Грэцыі недалёка ад Атэнаў. Пры Саляміне прайшла адна з самых вядомых бітваў старажытнай гісторыі, у якой грэкі пад камандаю Тэмістокля разьбілі пэрсыдзкі флёт у 480 годзе да н. э.
Салямін таксама вядомы як востраў Аякса — гамэраўскага героя, які ўзначальваў салямінян у Траянскай вайне. Сёньня Салямін злучаецца зь Пірэйскім раёнам паромнай пераправай.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Салямін — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў