Цэнтральная Македонія
Цэнтральная Македонія | |
па-грэцку: Περιφέρεια Κεντρικής Μακεδονίας | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Грэцыя |
Статус | пэрыфэрыя Грэцыі[d] |
Уваходзіць у | Македонія |
Адміністрацыйны цэнтар | Салёнікі |
Кіраўнік | Apostolos Tzitzikostas[d] |
Насельніцтва (2011) | 1 880 058 чал |
Шчыльнасьць | 99,95 чал./км² чал./км² |
Плошча | 18 810,523 км² км² |
Месцазнаходжаньне Цэнтральнай Македоніі | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Код ISO 3166-2 | GR-B |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Цэнтра́льная Македо́нія (па-грэцку: :Περιφέρεια Κεντρικής Μακεδονίας) — пэрыфэрыя ў паўночнай частцы рэспублікі Грэцыя.
Займае цэнтральную частку грэцкай Македоніі.
Створана ў 1987 годзе згодна з Законам 1622/86 аб мясцовым самакіраваньні. Адміністрацыйна ўключае номы Халкідыкі, Салёнікі, Пела, Піерыя, Іматыя, Кілкіс і Серэ. Колькасьць насельніцтва 1 881 869 чалавек (2011). Адміністрацыйны цэнтар — горад Салёнікі.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зьяўляецца часткай паўночнай і самай вялікай па плошчы гістарычнай вобласьці Македонія. Мяжуе з Паўночнай Рэспублікай Македоніяй і Баўгарыяй на поўначы, пэрыфэрыяй Усходняя Македонія і Тракія на ўсходзе, пэрыфэрыяй Тэсалія на паўднёвым захадзе і пэрыфэрыяй Заходняя Македонія на захадзе. На поўдні абмываецца залівамі Тэрмаікос, Касандра (заліў), Айона-Арос і Арфанос (Стрыманікос).
Найбуйнейшыя гарады — Салёнікі, Катэрыні, Верыя і Яніца.
У Цэнтральнай Македоніі знаходзіцца самая вялікая па плошчы раўніна Грэцыі.
Самыя высокія горы — Алімп (2917 м), Ворас (2524 м), Піерыя (2190 м), Верміён (2052 м) і Атон (2030 м).
Найбуйнейшыя рэкі — Альякмон, Аксьёс (Вардар), Лудзіяс і Галікос, якія ўсё ўпадаюць у бухту Тэсалёнікі ў заліве Тэрмаікос. Тут знаходзяцца Дойранскае возера і возера Волві, Каранія і Керкіні.
Адміністрацыйны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пэрыфэрыя з 2011 году па праграме «Калікратыс»[1] падзяляцца на 7 пэрыфэрыйных адзінак:
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ // Εφημερισ τησ κυβερνησεωσ. — 2010. — 11 Αυγούστου. — Σ. 17372.