Перайсьці да зьместу

Энэіда

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Энэіда
па-лацінску: Aenēis
Жанр: эпас[d] і эпас
Аўтар: Вэргіліюс[1][2][3]
Мова арыгіналу: лацінская мова
Фэдэрыка Барочы, «Энэй бяжыць з палаючай Троі»

Энэі́да (па-лацінску: Aeneis) — старажытнарымская эпічная паэма, складзеная Вэргіліем паміж 29 і 19 да н. э. Яна складаецца з дванаццаці кнігаў і напісаная дактылічным гекзамэтрам. У паэме апавядаецца, як траянец Энэй прыплыў у Італію, дзе даў пачатак народу рымлянаў. Фактычна, Вэргілій радыкальна перапрацаваў існаваўшыя легенды і зрабіў зь іх сапраўдны нацыянальны эпас рымлянаў.

У канцы XVII — пачатку XIX стст. у эўрапейскай літаратуры ўзьнік цэлы шэраг перайманьняў «Энеідзе» ў духу бурлеску ды травэсьціі. Адно з гэтых перайманьняў (аўтар Іван Катлярэўскі) зьяўляецца першым вершаваным творам на ўкраінскай мове, блізкай да сучаснай. Гэтаксама ля вытокаў беларускай паэзіі стаіць паэма «Энэіда навыварат» Вікенція Равінскага (1820-я гады).

  1. ^ Aeneid // Encyclopædia Britannica (анг.)
  2. ^ Istituto dell'Enciclopedia Italiana Eneide // Enciclopedia on line (італ.)
  3. ^ PHI Latin Texts