Троя
Выгляд
| Троя | |
| Сусьветная спадчына ЮНЭСКО | |
Руіны ў Гісарлыке (меркаваная Троя) | |
| Краіна | Турэччына |
|---|---|
| Тып | Старажытны горад |
| Крытэры | ii, iii, vi |
| ID | 849 |
| Рэгіён[~ 2] | Эўропа і Паўночная Амэрыка |
| Гісторыя ўключэньня | |
| Уключэньне | 1998 (22-я) |
Троя (па-грэцку: Τροία, Τροίη, хет. Taruisa; па-турэцку: Truva), інакш званая Іліён (па-грэцку: Ἴλιον,) — старажытнае ўмацаванае селішча ў Малой Азіі, ля ўзьбярэжжа Эгейскага мора, недалёка ад уваходу ў праліў Дарданэлы. Гэта горад, апеты ў паэме «Іліяда», аўтарам якой лічыцца Гамэр. Падзеі, апетыя Гамэрам, у цяперашнім паданьні гісторыкаў, ставяцца да крыта-мікэнскай эпохі (Троя VII). Народ, які засяляў Трою, у старажытнагрэцкіх крыніцах мянуецца тэўкрамі.
У 1998 годзе рэшты Троі былі ўключаны ў Сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Троя — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў