Перайсьці да зьместу

Штырыя (зямля)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Штырыя»)
Штырыя
па-нямецку: Steiermark

Сьцяг
Гімн Dachsteinlied[d]
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус Аўстрыйскі край
Уваходзіць у Штырыя[d]
Адміністрацыйны цэнтар Грац
Найбольшы горад Грац (Graz)
Кіраўнік Франц Фофэз
Афіцыйныя мовы нямецкая мова
Насельніцтва (2019) 1 243 052
Нацыянальны склад аўстрыякі
Канфэсійны склад каталікі
Плошча 16 398,74 км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 200 м і 2995 м
Сталіца Грац
Штырыя на мапе Аўстрыі
Штырыя на мапе
Мапа Штырыі
Штырыя, мапа
Мэдыя-зьвесткі
Код ISO 3166-2 AT-6
[[1] Афіцыйны сайт]
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Штырыя (па-нямецку: Steiermark, па-харвацку: Štajerska, па-вугорску: Stájerország) — фэдэральная зямля Аўстрыі, або саюзу Аўстрыі. Знаходзіцца на поўдні краіны. Зьяўляецца другім краем па плошчы, якая складаецца з 16 399 км². На поўдні мяжуе з Славеніяй. На поўначы мяжуе з краямі Аўстрыі: Верхняя Аўстрыя, Ніжняя Аўстрыя, Зальцбург, Бургенлянд, Карынтыя. У 2019 годзе насельніцтва Штырыі склала 1 243 052 чалавек. Галоўным местам зьяўляецца Грац, дзе жыве 288 806 чалавек (на пачатак 2019). Плошча краю Штырыя — 16 398,74 км², насельніцтва — 1 243 052 чалавекі (2019), што складае 14,0% насельніцтва Аўстрыі, з гэтага ліку жыхароў Штырскае зямлі 23,2% прыпадае на Грац. Пераважная большасьць насельніцтва (81,3%) каталікі.

Паходжаньне назвы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Слова «Штырыя» паходзіць ад назвы шляхецкага роду «Штыр», што панаваў у Верхняй Аўстрыі. Нават цяпер Штырыю завуць Штайрмарк, што перакладаецца, як вотчына Штыраў.

Штырская гаспадарка адносна недаразьвіта. Большасьць людзей займаецца земляробствам, але больш за ўсё на жывёладоўлі. Гэта зьвязана з тым, што значную частку краю займаюць горы й халмы, на якіх цяжка араць.

Земскі падзел краю

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Штырыя. Земскі падзел
Штырыя. Земскі падзел
Возера Грунэр, Штырыя

Штырыя дзеліцца на 13 частак (Bezirke — Бэцырк).

Вядомыя ўраджэнцы краю

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ archINFORM (ням.) — 1994.