Перайсьці да зьместу

Шаля

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Шаля
славац. Šaľa
Герб Шалі Сьцяг Шалі
Дата заснаваньня: 1002
Краіна: Славаччына
Край: Нітранскі
Раён: Шаля
Плошча:
  • 44,97 км²
Вышыня: 116 м н. у. м.
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: 031
Паштовы індэкс: 927 XX (XX; 01-Šaľa, 05 Veča)
Нумарны знак: SA
Геаграфічныя каардынаты: 48°9′0″ пн. ш. 17°53′0″ у. д. / 48.15° пн. ш. 17.88333° у. д. / 48.15; 17.88333Каардынаты: 48°9′0″ пн. ш. 17°53′0″ у. д. / 48.15° пн. ш. 17.88333° у. д. / 48.15; 17.88333
Шаля на мапе Славаччыны
Шаля
Шаля
Шаля
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.sala.sk

Шаля (па-славацку: Šaľa, па-нямецку: Schelle, па-вугорску: Vágsellye) — горад у паўднёва-заходняй Славаччыне на рацэ Ваг.

Горад разьмешчаны на Дунайскай нізіне з абодвух бакоў ракі Ваг прыкладна за 65 км ад Браціславы і за 30 км ад Новых Замкаў. Шаля знаходзіцца ў цёплай кліматычнай зоне[2].

Горад упершыню згадваецца ў 1002 годзе. У 1252 Шалю спалілі татары, у гэтым ж годзе кароль Бэла IV надаў Шалі гарадзкія правы.

XVIXVII стагодзьдзі прайшлі пад знакам пастаяннай вайны з туркамі. У XVII стагодзьдзі тут будуецца фартэцыя. У XVIII стагодзьдзі Шаля пачынае разьвівацца дзякуючы сваёму порту Веча. Чыгунка, пракладзеная ў 1850 паміж Венай і Будапэштам паскорыла разьвіцьцё гораду. У 1918 годзе стаў часткай Чэхаславаччыны, за выняткам пэрыяду 19381945 гадоў, калі горад уваходзіў у склад Вугоршчыны.

Цяпер Шаля — раённы цэнтар Нітранскага краю.

Паводле перапісу 2001 году колькасьць насельніцтва гораду налічвае 24 564 чалавек. Нацыянальны склад: 79,72% — славакі, 17,88% — вугорцы, 0,48% — чэхі і 0,40% — цыганы[3].

Рэлігійны склад: 66,63% — рыма-каталікі, 23,62% — людзі без прыналежнасьці да рэлігіі і 4,00% — лютэране[3].

  1. ^ http://pop-stat.mashke.org/slovakia-cities.htm
  2. ^ Mesto Šaľa
  3. ^ а б Municipal Statistics. Statistical Office of the Slovak republic. Праверана 2007-11-16 г. Архіўная копія ад 2007-12-17 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]