Перайсьці да зьместу

Гайске

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гайске
Населены пункт
Сьцяг
Краіна Славаччына
Край Нітранскі
Акруга Шальская
Першыя згадкі 1113
Дата заснаваньня 1113
Геаграфія
Плошча
Вышыня НУМ 126 м
Часавы пас
Каардынаты 48°15′00″ пн. ш. 17°52′12″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 037
Паштовы індэкс 951 33
Нумарны знак SA
Сайт hajske.sk
Гайске на мапе Славаччыны
Гайске
Гайске
Гайске

Гайске (па-славацку: Hájske; па-вугорску: Köpösd; па-нямецку: Köppeschd[3]) — вёска ў Шальскай акрузе Нітранскага краю паўднёва-заходняй Славаччыны.

Знаходзіцца за 26 км на захад ад Нітры на Дунайскай нізіне на паўднёва-ўсходнім ускрайку Нітранскага ўзвышша.

Вышыня вёскі — 126 м над узроўнем мора.

Першая пісьмовая згадка пра Гайске датуецца 1113 годам, дзе вёска фігуруе пад назваю «Copusde» як прылеглая ўласнасьць Нітранскага замку. Пазьней Гайске пераходзіла ў маёмасьць шматлікім уладальнікам — Balogovci, Nagyovci, Turčániovci, Esterháziovci і іншым[4]. Назва вёскі зьмянялася цягам наступных стагодзьдзяў: у 1270 — «Kopusd», у 1773 — «Kőpösd» і ў 1786 — «Köppeschd». У пачатку XIX стагодзьдзя тры варыянты назвы (Köpösd, Kepessd, Kepežd) фігуравалі адначасна, аднак з 1867 году ўстойлівым стаў вугорскі варыянт «Köpösd»[3].

Паводле перапісу 1715 году ў Гайске налічваўся 21 двор. Далейшая статыстыка з 1751 году паказвае наяўнасьць у вёсцы 109 сем’яў. У 1787 — 143 двары і 709 жыхароў, у 1828 — 123 двароў і 861 жыхароў[4]. У вугорскім геаграфічным лексыконе 1851 году вёска згадваецца як пераважна славацкая з 858 жыхарамі[5]. Паводле перапісу 1910 году насельніцтва Гайске налічвала 1289 жыхароў, зь якіх 1215 былі славакамі, 34 — вугорцамі, 26 — немцамі і 14 — прадстаўнікамі іншага этнасу[6].

Пасьля Першай сусьветнай вайны ў складзе Чэхаславаччыны. У міжваенны пэрыяд зазнала актыўную славакізацыю. У лістападзе 1938 годзе паводле Венскага арбітражу адыйшла да Вугоршчыны, але пасьля ўрадавых узгадненьняў была ізноў вернутая ў склад Чэхаславаччыны[7]. У 1948 годзе назва вёскі была зьмененая на «Dverníky», і праз тры гады назоў вёскі набыў цяперашні выгляд[3].

  1. ↑ Hustota obyvateľstva - obce [om7014rr : Rozloha (Štvorcový meter)] — Браціслава: Statistical Office of the Slovak Republic, 2025.
  2. ↑ Počet obyvateľov podľa pohlavia - obce (ročne) [om7101rr] (славац.) — Bratislava: ŠÚ SR, 2026.
  3. 1 2 3 MAJTÁN, Milan. Názvy obcí Slovenskej republiky (Vývin v rokoch 1773—1997). Bratislava : [s.n.], 1998.
  4. 1 2 KROPILÁK, Miroslav. Vlastivedný slovník obcí na Slovensku, I. zväzok A-J. Bratislava : [s.n.], 1977.
  5. ↑ FÉNYES, Elek. Uhorský geografický slovník (Magyarország Geographiai Szótára). Pešť : [s.n.], 1851.
  6. ↑ Sčítanie obyvateľov v krajinách uhorskej svätej koruny v roku 1910. Budapešť : Uhorský kráľovský štatistický úrad, 1912.
  7. ↑ DEÁK, Ladislav. Viedenská arbitráž – 2. november 1938, Dokumenty III. (3. november 1938 – 4. apríl 1939). [s.l.] : Matica slovenská, 2005.