Перайсьці да зьместу

Чорнае возера (Бярозаўскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Возера
Чорнае
Краіна Беларусь
Плошча 17,3 км²[1]
Плошча вадазбору 539 км²[2]
Максымальная глыбіня 2,5 м[1]
Сярэдняя глыбіня 1,3 м[3]
Найбольшая даўжыня 6,4 км[1]
Найбольшая шырыня 3,4 км[2]
Вышыня над узроўнем мора 143,1 м[3]
Аб’ём вады 22,5 млн м³[2]
Каардынаты 52°28′43″ пн. ш. 25°14′43″ у. д. / 52.47861° пн. ш. 25.24528° у. д. / 52.47861; 25.24528Каардынаты: 52°28′43″ пн. ш. 25°14′43″ у. д. / 52.47861° пн. ш. 25.24528° у. д. / 52.47861; 25.24528
Чорнае на мапе Беларусі
Чорнае
Чорнае
Чорнае

Чо́рнае[4] — возера ў Беларусі, у басэйне ракі Жыгулянкі. Знаходзіцца ў Бярозаўскім раёне Берасьцейскай вобласьці, за 17 км на паўднёвы ўсход ад Бярозы, за 2,5 км на ўсход ад Белаазёрску, каля вёсак Пескаў і Хрысы. Плошча паверхні возера 17,3 км². Даўжыня 6,4 км, найбольшая шырыня 3,4 км. Найбольшая глыбіня 2,5 м, сярэдняя складае 1,3 м[3]. Уваходзіць у дзясятку найбуйнейшых азёраў краіны.

Катлавіна авальная, схілы вышынёй да 4 м, парослыя лугавой і балотнай расьліннасьцю, часткова лесам. Берагі нізкія, забалочаныя. Дно роўнае, сапрапэлістае. Зарастае на ўсёй плошчы.

Праз возера цячэ рака Жыгулянка, упадаюць некалькі каналаў і ручаёў.

На беразе возера каля гістарычнага мястэчка Зьдзітава знаходзіцца археалягічны помнік — стаянка эпохі нэаліту і бронзавага веку. У вёсцы Песках архітэктурныя помнікі — сядзіба Пуслоўскіх (XVIII ст.) і Траецкая царква (XIX ст.).

У возеры водзяцца шчупак, акунь, карась, плотка.

  1. ^ а б в Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 397.
  2. ^ а б в Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 398.
  3. ^ а б в Природа Белоруссии: популярная энциклопедия. / Рэдкал.: И. П. Шамякин, А. Г. Булавко, Р. Г. Гарецкий и др. — Мн.: «Белорусская Советская Энциклопедия», 1986. — 598 с. С. 248.
  4. ^ Чорнае возера (Бярозаўскі раён) (рас.) Дзяржаўны каталёг найменьняў геаграфічных аб’ектаў Рэспублікі Беларусь. Дзяржкартгеацэнтар. Архівавана 5 сакавік 2016.
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1
  • Природа Белоруссии: популярная энциклопедия. / Рэдкал.: И. П. Шамякин, А. Г. Булавко, Р. Г. Гарецкий и др. — Мн.: «Белорусская Советская Энциклопедия», 1986. — 598 с.