Перайсьці да зьместу

Харон (спадарожнік)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Харон
спадарожнік Плютона
Гісторыя адкрыцьця
Першаадкрывальнік Джэймз Ўолтэр Крысьці
Дата адкрыцьця 22 чэрвеня 1978
Месца адкрыцьця United States Naval Observatory Flagstaff Station[d]
Арбітальныя характарыстыкі
Вялікая паўвось 19 591,4 км
Эксцэнтрысытэт 0
Арбітальны пэрыяд 6,387 230 4 дзён
(6 дзён 9 г 17 хв 36,7 с ± 0,1 с)
Нахіл арбіты 112,78 ± 0,02° (да экліптыкі)
Фізычныя характарыстыкі
Дыямэтар 1212±16 км
Сярэдні радыюс 19 640 км
Плошча паверхні 4,58×106 км²
Маса 1,52×1021 кг
Шчыльнасьць 1,65 ± 0,06 г/см³
Прыскарэньне вольнага паданьня 0,278 м/с²
Пэрыяд вярчэньня вакол сваёй восі сынхранізаваны
Нахіл восі вярчэньня 0 (?)
Альбэда пераменнае ад 0,36 да 0,39
Абсалютная зорная велічыня 1
Бачная зорная велічыня 16,8
Тэмпэратура паверхні −220°C (53 К)
Атмасфэра вельмі разрэжаная (ціск меншы за 0,11 мкБар)

Харо́н (134340 I) — спадарожнік Плютона (па іншай вэрсіі — меншы кампанэнт падвойнай карлікавай плянэтнай сыстэмы Плютон — Харон). Названы ў гонар Харона — перавозьніка душ мёртвых праз раку Стыкс у старажытнагрэцкай міталёгіі.

Харон быў адкрыты амэрыканскім астрафізыкам Джэймзам Крысьці 22 чэрвеня 1978 на здымку, атрыманым у Ваенна-марской абсэрваторыі ЗША, Флагстаф, Арызона.

Традыцыйна Харон лічыцца спадарожнікам Плютона. Аднак, існуе меркаваньне, што паколькі цэнтар мас сыстэмы Плютон — Харон знаходзіцца па-за Плютонам, Плютон і Харон павінны разглядацца ў якасьці падвойнай карлікавай плянэтнай сыстэмы.

Паводле праекту Рэзалюцыі 5 XXVI Генэральнай асамблеі МАЗ (2006) Харону (нараўне з Цэрэрай і аб’ектам 2003 UB313) меркавалася прысвоіць статус плянэты. У зацемках да праекту рэзалюцыі паказвалася, што ў такім разе Плютон — Харон будзе лічыцца падвойнай плянэтай[1].

Аднак, у канчатковым варыянце рэзалюцыі ўтрымлівалася іншае рашэньне: было ўведзенае паняцьце карлікавая плянэта. Да гэтага новага клясу аб’ектаў былі аднесеныя Плютон, Цэрэра і Эрыс (раней: аб’ект 2003 UB313). Харон ня быў уключаны ў лік карлікавых плянэт[2].

Харон разьмешчаны ў 19 640 км ад цэнтру Плютона; арбіта нахіленая на 55° да экліптыкі. Дыямэтар Харона 1212±16 км, маса — 1,9×1021 кг, шчыльнасьць — 1,72 г/см³[3]. Адно абарачэньне Харона займае 6,387 сутак (з прычыны прыліўнога тармажэньня ён супадае з пэрыядам кручэньня Плютона), таму Плютон і Харон стала зьвернутыя адзін да аднаго адным і тым жа бокам.

Адкрыцьцё Харона дазволіла астраномам вылічыць сапраўдную масу Плютона. Асаблівасьці арбіт вонкавых спадарожнікаў паказваюць, што маса Харона складае прыблізна 11,65 % масы Плютона.

Харон прыкметна цямней Плютона. Падобна, што гэтыя аб’екты істотна адрозьніваюцца па складзе. У той час як Плютон пакрыты азотным лёдам, Харон пакрыты вадзяным лёдам, і яго паверхня мае больш нэўтральны колер. У цяперашні час лічаць, што сыстэма Плютон-Харон утварылася ў выніку сутыкненьня Плютона і прота-Харона; сучасны Харон утварыўся з аскепкаў, выкінутых на арбіту вакол Плютона; пры гэтым таксама маглі ўтварыцца некаторыя аб’екты поясу Койпэра.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Харон (спадарожнік)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў