Спадарожнікі Юпітэра

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Галілеевы спадарожнікі: Іа, Эўропа, Ганімед, Кальліста

Спадарожнікі Юпітэра — натуральныя спадарожнікі плянэты Юпітэр. На сёньняшні дзень навукоўцам вядомыя 63 спадарожнікі Юпітэра; гэты найбольшы лік адкрытых спадарожнікаў сярод усіх плянэт Сонечнай сыстэмы. Акрамя таго, у Юпітэра ёсьць сыстэма кольцаў.

У 1610 годзе Ґалілео Ґалілей, назіраючы Юпітэр у тэлескоп, адкрыў чатыры найболей буйныя спадарожнікі — Іа, Эўропа, Ганімэд і Кальліста, якія цяпер носяць назву «ґалілеевых». Яны яркія і круцяцца па досыць аддаленых ад плянэты арбітах, так што іх лёгка адрозьніць нават у палявы бінокль. Першынство ў адкрыцьці спадарожнікаў аспрэчваў таксама нямецкі астраном Сымон Марыўс, які пазьней даў ім назвы, узяўшы імёны са старажытнагрэцкіх мітаў.

Дзякуючы наземным назіраньням сыстэмы Юпітэра да канца 1970-х гадоў было вядома ўжо 13 спадарожнікаў. У 1979 годзе, зьдзяйсьняючы пралёт міма Юпітэра, касьмічны апарат «Вояджэр-1» выявіў яшчэ тры спадарожнікі.

Пачынаючы з 1999 году пры дапамозе наземных тэлескопаў новага пакаленьня былі адкрытыя яшчэ 47 спадарожнікаў Юпітэра, пераважная большасьць зь якіх маюць дыямэтар у 2-4 кілямэтры.

Парамэтры некаторых спадарожнікаў
Назва Дыямэтар ™ Маса (кг) Радыюс арбіты ™ Пэрыяд (д) Нахіл (°) да экватара Юпітэра Эксцэнтрысытэт Ґрупа
Метыда 47 1,2×1017 127 690[1] 0,294780

[2] || 0,000° || 0,0012

Група Амальтэі
Адрастэя 26×20×16 7,5×1015 128690[1] 0,29826[2] 0,000° 0,0018
Амальтэя 262×146×134 2,1×1018 181 170[1] 0,49817905[2] 0,360° 0,0031
Тэба 110×90 1,5×1018 221 700[1] 0,6745[2] 0,901° 0,0177
Іа 3660.0×3637,4×3630,6 8,9×1022 421 700[1] 1,769137786[2] 0,050° 0,0041 Галілеевы спадарожнікі
Эўропа 3121,6 4,8×1022 671 034[1] 3,551181041[2] 0,471° 0,0094
Ґанімэд 5262,4 1.5×1023 1 070 412[1] 7,15455296[2] 0,204° 0,0011
Кальліста 4820,6 1,1×1023 1 882 709[1] 16,6890184[2] 0,205° 0,0074
Фэміста 8 6,9×1014 7 391 645 129,827611 15,346° 0,2006
Леда 20 1,1×1016 11 097 245 238,824159 27,210° 0,1854 Група Гімаліі
Гімалія 170 6.7×1018 11 432 435 249,726305 29,590° 0,1443
Лісытэя 36 6.3×1016 11 653 225 256,995413 25,771° 0,1132
Элара 86 8,7×1017 11 683 115 257,984888 30,663° 0,1723
Ананке 28 3.0×1016 20 815 225 613,518491 149,526° 0,3963 Група Пасыфэ
Кармэ 46 1.3×1017 23 734 465 747,008062 120,659° 0,3122
Пасыфэ 60 3.0×1017 24 094 770 764,082032 143,037° 0,2953
Сынопэ 38 7.5×1016 24 214 390 769,779665 146,657° 0,2468

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Спадарожнікі Юпітэрасховішча мультымэдыйных матэрыялаў